Logo Polskiego Radia
Print

«Грынпіс»: Беларусы атрымаюць АЭС «другога гатунку»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.04.2018 10:16
Астравецкая АЭС саступае з пункту гледжаньня бясьпекі аналягічнаму расейскаму праекту, прапанаванаму Фінляндыі.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

«Грынпіс»: Беларусы атрымаюць АЭС «другога гатунку» з пункту гледжаньня бясьпекі
На думку экспэрта і кансультанта міжнароднай экалягічнай арганізацыі «Грынпіс» па пытаньнях ядзернай энэргіі і энэргетычнай палітыкі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе Яна Хаверкампа, Астравецкая атамная электрастанцыя будзе саступаць з пункту гледжаньня бясьпекі аналягічнага расейскаму праекту АЭС-2006, прапанаванага Фінляндыі дзяржкарпарацыяй «Расатам».
Як заявіў ён падчас дыскусіі «Ці ёсьць у нас будучыню з атамнымі электрастанцыямі?», якая прайшла 24 красавіка ў менскім прэс-клюбе, фінскі рэгулятар у галіне ядзернай бясьпекі STUK раскрытыкаваў праект АЭС-2006, па якім будуецца АЭС у Беларусі пад Астраўцом, патрабуючы ад «Расатама» ўнясеньня істотных зьмяненьняў у праект для зьніжэньня рызыкі АЭС. Паводле інфармацыі Хаверкампа, перамовы фінскага рэгулятара STUK і «Расатама» з мэтай паляпшэньня праекта і зьніжэньня рызыкі атамнай электрастанцыі Ханківі-1 ужо зацягнулі тэрміны яе будовы на два гады.
Сьпіс патрабаваньняў, якія сёньня прад'яўляе STUK да расейскага праекта АЭС-2006 пасьля яго дэталёвага вывучэньня, даволі вялікі, але Хаверкамп прывёў самыя асноўныя, «каб было зразумела, што гаворка ідзе не пра замену шрубак або ліквідацыі асобных дробных недахопаў, а пра сурʼёзныя рэчы», растлумачыў ён. Гэта, паводле яго слоў, патрабаваньне павышэньня трываласьці ахоўнага каўпака рэактарнага аддзяленьня АЭС, каб яна магла вытрымаць падзеньне пасажырскага самалёта вагай у 400 тон, а не ў 5,7 тоны, як цяпер. Таксама STUK прапанаваў павысіць сэйсмаўстойлівасьць праекта, якая цяпер недацягвае да стандартаў МАГАТЭ – 0,25g супраць існуючых 0,13g, а таксама разьнесьці каналы бясьпекі, якія не зьяўляюцца цалкам незалежнымі ў праекце на сёньняшні дзень.
«Мяне вельмі непакоіць той факт, што беларускі Дзяржатамнагляд ня прадʼявіў да праекта АЭС-2006 аналягічных патрабаваньняў, такім чынам, рызыкі АЭС, якая будуецца пад Астраўцом, будуць значна вышэйшымі», – адзначыў Хаверкамп.
Гэта значыць, што беларусы атрымаюць праект «другога гатунку», які саступае па парамэтрах бясьпекі, заявіў экспэрт. Ён адзначыў, што яшчэ ёсьць час паўплываць на працу Дзяржатамнагляду, пакуль астравецкая АЭС не ўведзена ў строй.

На думку экспэрта і кансультанта міжнароднай экалягічнай арганізацыі «Грынпіс» па пытаньнях ядзернай энэргіі і энэргетычнай палітыкі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе Яна Хаверкампа, Астравецкая атамная электрастанцыя будзе саступаць з пункту гледжаньня бясьпекі аналягічнаму расейскаму праекту АЭС-2006, прапанаванаму Фінляндыі дзяржкарпарацыяй «Расатам».

Як заявіў ён падчас дыскусіі «Ці ёсьць у нас будучыню з атамнымі электрастанцыямі?», якая прайшла 24 красавіка ў менскім прэс-клюбе, фінскі рэгулятар у галіне ядзернай бясьпекі STUK раскрытыкаваў праект АЭС-2006, па якім будуецца АЭС у Беларусі пад Астраўцом, патрабуючы ад «Расатама» ўнясеньня істотных зьмяненьняў у праект для зьніжэньня рызыкі АЭС. Паводле інфармацыі Хаверкампа, перамовы фінскага рэгулятара STUK і «Расатама» з мэтай паляпшэньня праекта і зьніжэньня рызыкі атамнай электрастанцыі Ханківі-1 ужо зацягнулі тэрміны яе будовы на два гады.

Сьпіс патрабаваньняў, якія сёньня прад'яўляе STUK да расейскага праекта АЭС-2006 пасьля яго дэталёвага вывучэньня, даволі вялікі, але Хаверкамп прывёў самыя асноўныя, «каб было зразумела, што гаворка ідзе не пра замену шрубак або ліквідацыі асобных дробных недахопаў, а пра сурʼёзныя рэчы», растлумачыў ён.

Гэта, паводле яго слоў, патрабаваньне павышэньня трываласьці ахоўнага каўпака рэактарнага аддзяленьня АЭС, каб яна магла вытрымаць падзеньне пасажырскага самалёта вагай у 400 тон, а не ў 5,7 тоны, як цяпер. Таксама STUK прапанаваў павысіць сэйсмаўстойлівасьць праекта, якая цяпер недацягвае да стандартаў МАГАТЭ – 0,25g супраць існуючых 0,13g, а таксама разьнесьці каналы бясьпекі, якія не зьяўляюцца цалкам незалежнымі ў праекце на сёньняшні дзень.

«Мяне вельмі непакоіць той факт, што беларускі Дзяржатамнагляд ня прадʼявіў да праекта АЭС-2006 аналягічных патрабаваньняў, такім чынам, рызыкі АЭС, якая будуецца пад Астраўцом, будуць значна вышэйшымі», – адзначыў Хаверкамп.

Гэта значыць, што беларусы атрымаюць праект «другога гатунку», які саступае па парамэтрах бясьпекі, заявіў экспэрт. Ён адзначыў, што яшчэ ёсьць час паўплываць на працу Дзяржатамнагляду, пакуль астравецкая АЭС не ўведзена ў строй.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт