Logo Polskiego Radia
Print

ЗША асудзілі адкрыцьцё расейскага моста праз Керчанскі праліў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.05.2018 11:45
Эўразьвяз лічыць, што мост, гэта атака на тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.
Mост праз Керчанскі праліў.Mост праз Керчанскі праліў. PAP/EPA/ALEXANDER NEMENOV / POOL

ЗША асудзілі адкрыцьцё расейскага моста праз Керчанскі праліў
Эўразьвяз лічыць, што мост, гэта атака на тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.
ЗША асудзілі адкрыцьцё моста, які злучае Крым з Расеяй. Паводле прэс-сакратара Дзярждэпартамэнта Гэзэр Наўэрт, гэта наступнае дзеяньне, якое пацьвярджае, што Расея незаконна захапіла тэрыторыю Ўкраіны.
„Крым зьяўляецца часткай Украіны. Злучаныя Штаты Амэрыкі асуджаюць будаўніцтва моста й яго частковае адкрыцьцё, якое адбылося бяз згоды ўраду ў Кіеве”, - сказала Наўэрт.
Яна таксама адзначыла, што мост перашкаджае руху буйных суднаў, якія праходзяць праз Керчанскі праліў.
Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША таксама папярэдзіла, што любыя санкцыі супраць Расеі застаюцца ў сіле да той пары, калі Расея ня верне Ўкраіне кантроль над Крымам.
Раней таксама Эўрапейскі Зьвяз адзначыў, што мост, які злучае Расею з Крымам гэта атака на тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.
Адкрыцьцё моста жорстка раскрытыкавалі ўкраінскія ўлады. „Мост спатрэбіцца расейскім акупантам, калі яны будуць прымушаны ў сьпешцы пакінуць Крым”, - напісаў на сваёй старонцы ў інтэрнэце ўкраінскі прэзыдэнт Пётр Парашэнка.
Ён нагадаў, што ў сувязі з будаўніцтвам моста Ўкраіна ўнесла скаргу ў ААН.
аз

ЗША асудзілі адкрыцьцё моста, які злучае Крым з Расеяй. Паводле прэс-сакратара Дзярждэпартамэнта Гэзэр Наўэрт, гэта наступнае дзеяньне, якое пацьвярджае, што Расея незаконна захапіла тэрыторыю Ўкраіны.

„Крым зьяўляецца часткай Украіны. Злучаныя Штаты Амэрыкі асуджаюць будаўніцтва моста й яго частковае адкрыцьцё, якое адбылося бяз згоды ўраду ў Кіеве”, - сказала Наўэрт.

Яна таксама адзначыла, што мост перашкаджае ў руху буйных суднаў, якія праходзяць праз Керчанскі праліў.

Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША таксама папярэдзіла, што любыя санкцыі супраць Расеі застаюцца ў сіле да той пары, калі Расея ня верне Ўкраіне кантроль над Крымам.

Раней таксама Эўрапейскі Зьвяз адзначыў, што мост, які злучае Расею з Крымам гэта атака на тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.

Адкрыцьцё моста жорстка раскрытыкавалі ўкраінскія ўлады. „Мост спатрэбіцца расейскім акупантам, калі яны будуць прымушаны ў сьпешцы пакінуць Крым”, - напісаў на сваёй старонцы ў інтэрнэце ўкраінскі прэзыдэнт Пётр Парашэнка.

Ён нагадаў, што ў сувязі з будаўніцтвам моста Ўкраіна ўнесла скаргу ў ААН.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт