Logo Polskiego Radia
Print

Польшча ўзновіць экспарт кураціны ў Кітай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.05.2018 16:17
Кітай прызнаў Польшчу адзінай краінай Эўразьвязу, свабоднай ад птушынага грыпу.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча ўзновіць экспарт кураціны ў Кітай
Кітай прызнаў Польшчу адзінай краінай Эўразьвязу, свабоднай ад птушынага грыпу.
„Цягам бліжэйшых месяцаў Кітай можа аднавіць імпарт польскай кураціны”, - паведаміў пасьля перамовы ў Пэкіне польскі віцэ-міністар сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Яцэк Багуцкі (Jacek Bogucki). Ён паведаміў, што Польшча таксама пачала працэдуру, якая павінна даць магчымасьць экспарту ў Кітай польскай ялавічыны.
Кітай прызнаў Польшчу адзінай краінай Эўразьвязу свабоднай ад птушынага грыпу. Гэта значыць, што не існуе ніякіх фармальных перашкод для аднаўленьня імпарту польскага мяса птушкі.
Яцэк Багуцкі спадзяецца, што ўсе фармальнасьці па гэтай справе будуць завершаныя на працягу некалькіх месяцаў. Нагадаем, да ўвядзеньня забароны, кураціну ў Кітай экспартавалі 4 польскія вытворцы. Цяпер за атрыманьне дазволу на экспарт хадайнічаюць больш за 25 наступных.
Нагадаем, сёлета Ірляндыя стала першай краінай Эўразьвязу, якая атрымала дазвол на экспэрт гэтага мяса ў Кітай. Эўрапейская камісія хоча, каб Пэкін згадзіўся на імпарт ялавічыны зь некалькіх іншых краін, у тым ліку з Польшчы.
аз

„Цягам бліжэйшых месяцаў Кітай можа узнавіць імпарт польскай кураціны”, - паведаміў пасьля перамоваў у Пэкіне польскі віцэ-міністар сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Яцэк Багуцкі (Jacek Bogucki). Ён паведаміў, што Польшча таксама пачала працэдуру, якая павінна даць магчымасьць экспарту ў Кітай польскай ялавічыны.

Кітай прызнаў Польшчу адзінай краінай Эўразьвязу, свабоднай ад птушынага грыпу. Гэта значыць, што не існуе ніякіх фармальных перашкод для ўзнаўленьня імпарту польскага мяса птушкі.

Яцэк Багуцкі спадзяецца, што ўсе фармальнасьці па гэтаму пытаньню будуць завершаныя на працягу некалькіх месяцаў. Нагадаем, да ўвядзеньня забароны кураціну ў Кітай экспартавалі чатыры польскія вытворцы. Цяпер атрымаць дазвол на экспарт стараюцца больш за 25 фірмаў.

Нагадаем, сёлета Ірляндыя стала першай краінай Эўразьвязу, якая атрымала дазвол на экспэрт ялавічыны ў Кітай. Эўрапейская камісія працуе над тым, каб Пэкін згадзіўся на імпарт ялавічыны зь некалькіх іншых краін, у тым ліку з Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт