Logo Polskiego Radia
Print

Польшча раскрытыкавала адкрыцьцё мосту ў Крым

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.05.2018 11:01
«Дзеяньні Расеі абцяжарваюць дасягненьне мірнага вырашэньня сытуацыі з улікам інтарэсаў украінскага боку».
PAP/EPA/ALEXANDER NEMENOV/POOL

МЗС Польшчы раскрытыкавала адкрыты мост у Крым
Міністэрства замежных спраў Польшчы заявіла, што будаўніцтва Расеяй моста ў акупаваны Крым зьяўляецца відавочным парушэньнем міжнароднага права. У аўторак 15 траўня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін адкрыў 19-кілямэтровы мост праз Керчанскі праліў.
У заяве польскага дыпляматычнага ведамства гаворыцца, што «дзеяньні Расеі абцяжарваюць дасягненьне мірнага вырашэньня сытуацыі з улікам інтарэсаў украінскага боку». Міністэрства падкрэсьлівае, што гэта таксама супярэчыць неаднаразовым запэўненьнях прадстаўнікоў расейскай адміністрацыі пра тое, што Масква імкнецца да мірнага вырашэньня канфлікту з Кіевам.
МЗС Польшчы таксама заклікала Расею ўстрымацца ад далейшага парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і нагадала, што міжнародная супольнасьць прызнала незаконным рэфэрэндум, які прывёў да анэксіі Крыма Расейскай Фэдэрацыяй.

Міністэрства замежных спраў Польшчы заявіла, што будаўніцтва Расеяй моста ў акупаваны Крым зьяўляецца відавочным парушэньнем міжнароднага права. У аўторак 15 траўня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін адкрыў 19-кілямэтровы мост праз Керчанскі праліў.

У заяве польскага дыпляматычнага ведамства гаворыцца, што «дзеяньні Расеі абцяжарваюць дасягненьне мірнага вырашэньня сытуацыі з улікам інтарэсаў украінскага боку». Міністэрства падкрэсьлівае, што гэта таксама супярэчыць неаднаразовым запэўніваньням прадстаўнікоў расейскай адміністрацыі пра тое, што Масква імкнецца да мірнага вырашэньня канфлікту з Кіевам.

МЗС Польшчы таксама заклікала Расею ўстрымацца ад далейшага парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і нагадала, што міжнародная супольнасьць прызнала незаконным рэфэрэндум, які прывёў да анэксіі Крыма Расейскай Фэдэрацыяй.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт