Logo Polskiego Radia
Print

Нечыстоты з балтыйскіх мясцовасьцяў трапляюць у Гданьскі заліў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.05.2018 15:52
Паводле ўступнай інфармацыі, у Гданьскім заліве можа быць перавышана норма забруджаньня.
PAP/Adam Warżawa

У Гданьскім заліве можа быць перавышана норма забруджаньня. Пра гэта заявіла Паморская дзяржаўная санітарная інспэкцыя па выніках апошніх аналізаў вады ў заліве.
Паводле Радыё Гданьск, яшчэ ў чацьвер санстанцыя можа загадаць зачыніць пляжы ў Гдыні і Сопаце.
Крытычная сытуацыя зьвязана з аварыяй на каналізацыйнай помпавай станцыі «Алавянка», у якую трапляе 60% гарадзкіх сьцёкаў. З аўторку нечыстоты трапляюць у раку Матлава і Гданьскі заліў. Паводле гарадзкіх уладаў, гэта павінна выратаваць горад ад праблем з перапоўненай каналізацыяй.
Сёньня стала вядома, што ўступны аналіз вады ў заліве сьведчыць аб перавышэньні норм забруджаньня. Санстанцыя не рэкамэндуе купацца ў вадзе ў цэлым Гданьскім заліве.

Пра гэта заявіла Паморская дзяржаўная санітарная інспэкцыя па выніках апошніх аналізаў вады ў заліве.

Паводле Радыё Гданьск, яшчэ ў чацьвер санстанцыя можа загадаць зачыніць пляжы ў Гдыні і Сопаце.

Крытычная сытуацыя зьвязана з аварыяй на каналізацыйнай помпавай станцыі «Алавянка», у якую трапляе 60% гарадзкіх сьцёкаў. З аўторку нечыстоты трапляюць у раку Матлава і Гданьскі заліў. Паводле гарадзкіх уладаў, гэта павінна выратаваць горад ад праблем з перапоўненай каналізацыяй.

Сёньня стала вядома, што ўступны аналіз вады ў заліве сьведчыць аб перавышэньні норм забруджаньня. Санстанцыя не рэкамэндуе купацца ў вадзе ў цэлым Гданьскім заліве.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт