Logo Polskiego Radia
Print

Нацыянальны банк выпусьціў 38 млн манэт да 100-годзьдзя Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.05.2018 14:17
Колькасьць манэт адпавядае дакладнай колькасьці жыхароў Польшчы.
фота: Нацыянальны банк Польшчы

Нацыянальны банк Польшчы выпусьціў 38 мільёнаў манэт да 100-годзьдзя Польшчы
Манэта наміналам 5 злотых мае асаблівы напіс – «100-годзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці». Манэты выпушчаныя ў колькасьці 38,424 мільёнаў штук – гэта дакладная колькасьць жыхароў Польшчы.
Манэты нязначна адрозьніваюцца ад звычайных 5 злотых. Яны такога ж памеру і вагі. Адзіным адрозьненьнем зьяўляецца напіс «100-годзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці».
«Манэта выпушчаная ў сымбалічнай колькасьці 38, 424 млн штук, каб яна магла трапіць да кожнага паляка», – гаворыць дырэктар Нацыянальнага банку Польшчы Адам Глапіньскі. Манэту можна атрымаць шляхам абмену ў аддзелах Нацыянальнага банку. Манэты таксама трапяць у камэрцыйныя банкі.
5 злотых – гэта толькі першая манэта, якой НБП адзначыць у 2018 годзе сотую гадавіну незалежнасьці Польшчы. На рынак трапіць таксама адмысловая банкнота. Будуць іншыя «нечаканасьці», напрыклад, манэты наміналам 2018 злотых ці выпуск 1918 манэт наміналам 100 злотых.
.....

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт