Logo Polskiego Radia
Print

Міжнародныя экспэрты: Пуцін можа стаць прэзыдэнтам Расеі і Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.05.2018 10:09
Аб гэтым казалі польскі і амэрыканскі экспэрт на вясновай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі NATO ў Варшаве.
Андэрс ОслундАндэрс ОслундAliaksandr Papko/radyjo.net
- Існуе небясьпека інтэграцыі Беларусі з Расеяй і стварэньня «аб'яднанага юрыдычнага субʼекту». Прэзыдэнтам спалучаных дзяржаў можа стаць Уладзімер Пуцін, тым самым падаўжаючы магчымасьць заставацца на пасадзе ў Крамлі – сказаў дырэктар Польскага інстытута міжнародных спраў Славамір Дэмбскі (Sławomir Dębski).

Такім чынам польскі экспэрт адказаў на пытаньне прадстаўніка швэдзкай дэлегацыі на вясновай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі NATO ў Варшаве пра стратэгію Расеі ў дачыненьні да Беларусі.

На пытаньне швэдзкага дэлегата адказаў таксама экспэрт ЗША Андэрс Ослунд (Anders Aslund). Спэцыяліст зьвярнуў увагу на той факт, што Беларусь ужо даўно субсыдуецца Расеяй. Аднак кошт гэтых субсыдый – як адзначыў Ослунд – упаў з 12 да 2 працэнтаў ВУП Беларусі.

- Практычна ўсе прававыя палажэньні, якія неабходныя для інтэграцыі дзьвюх краін, існуюць і ў юрыдычным сэнсе, гэта магчыма. Гэта, вядома, выклікае трывогу, – дадаў польскі экспэрт Дэмбскі.

Спасылаючыся на стан апазыцыйных груп у Беларусі, Ослунд патлумачыў, што «калі хтосьці змагаецца 20 гадоў і не дасягнуў нічога, то гэта прыводзіць да дэмаралізацыі і падзелаў».

- Што я павінен прызнаць Лукашэнку, гэта тое, што ён вельмі ўмелы папуліст. Малаадукаваныя жыхары, асабліва ў сельскіх раёнах, вельмі моцна яго падтрымліваюць і па-ранейшаму Лукашэнка захоўвае высокі ўзровень папулярнасьці сярод выбаршчыкаў. Нават у зусім нармальным дэмакратычным галасаваньні мае моцную падтрымку, – дадаў Ослунд.

Кіраўнік польскага Інстытута міжнародных спраў падкрэсьліў, што маладое пакаленьне беларускай апазыцыі, «часам нават прапануе рэінтэграцыю з Расеяй, таму што лічаць гэта адзіным спосабам адхіленьня Лукашэнкі ад улады».

tvn24.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт