Logo Polskiego Radia
Print

Інваліды прыпыняюць пратэст у будынку Сэйму

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.05.2018 11:53
Пратэст апекуноў і асоб з абмежаванымі магчымасьцямі ў Сэйме доўжыцца з 18 красавіка.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

"Рашэньнем усіх бацькоў і асоб з інваліднасьцю мы прыпыняем пратэст, які працягваўся 40 дзён. Гэта не азначае, што мы спыняем пратэст", – заявіла адна з пратэстуючых Івона Гартвіх. - Нам перакрылі доступ да ўсіх СМІ, да памяшканьня журналістаў, дзе знаходзіцца тэлевізар, - сказала Гартвіх у эфіры каналу TVN24.

"Мы абмяркоўвалі прыпыненьне з учора, з моманту, як нас шарпалі, з моманту, калі ўсе нас кінулі. І прэзыдэнт і прэм'ер-міністар", – распавяла жанчына.

- Трэба шчыра сказаць праўду: ніякі кампраміс урад не разглядаў сурʼёзна. Нам вельмі прыкра, што прэзыдэнт падпісаў закон, які дае фіктыўную падтрымку, – дадала маці хворага хлопца.

Пратэст апекуноў і асоб з абмежаванымі магчымасьцямі ў Сэйме доўжыцца з 18 красавіка. Пратэстоўцы выставілі два патрабаваньні – увядзеньне сацыяльнага паасобія роўнага мінімальнай пэнсіі па непрацаздольнасьці і «рэабілітацыйны» дадатак 500 злотых у месяц для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, якія ня могуць жыць самастойна пасьля завяршэньня 18 гадоў.

onet.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт