Logo Polskiego Radia
Print

Падтрымка для далучэньня Грузіі і Ўкраіны ў NATO - прыярытэт для Польшчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.05.2018 15:03
Аб гэтым казаў міністар Нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак на варшаўскай сустрэчы ПА краін NATO.
Innenminister Mariusz BłaszczakInnenminister Mariusz BłaszczakFoto: Wojciech Kusiński/PR

Аб гэтым казаў міністар Нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак, адказваючы на пытаньні дэпутатаў краін Паўночнаатлянтычнага альянсу падчас варшаўскай сустрэчы Парлямэнцкай асамблеі краін NATO.

З учора прадстаўнікі парлямэнтаў краін NATO абмяркоўваюць пытаньне бясьпекі ў сьвеце. Блашчак адзначыў, што Ўкраіна і Грузія павінны як мага хутчэй стаць чальцамі NATO.

«Мы шкадуем, што гэты працэс зацягваецца. На нашу думку, абедзьве краіны спрабуюць рэалізаваць усе свае абавязацельствы», – сказаў кіраўнік Мінабароны Польшчы.

Пра магчымае далучэньне Грузіі і Ўкраіны да NATO, ідзе гаворка ўжо дзесяць гадоў. На саміце ў Бухарэсьце ў 2008 годзе было прынята рашэньне аб тым, што абедзьве краіны стануць у будучыні членамі Альянсу. Тым ня менш, надалей, у дачыненьні да гэтых дзяржаваў прымяняецца працэдура "Плян дзеяньняў па сяброўству".

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт