Logo Polskiego Radia
Print

127 гадоў таму пачалася гісторыя Транссібірскай магістралі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.06.2018 07:11
  • Машына часу.mp3
Прыкладна 18-20% будаўнікоў і спэцыялістаў, якія працавалі на будаўніцтве, былі палякамі.
У 1891 годзе будаўніцтва ўрачыста й сымбалічна распачаў тагачасны нашчадак трону й будучы цар Мікалай ІІУ 1891 годзе будаўніцтва ўрачыста й сымбалічна распачаў тагачасны нашчадак трону й будучы цар Мікалай ІІPublic Domain

31 траўня 1891 году пачалося будаўніцтва Транссібірскай магістралі. Будаўніцтва чыгункі на ўсёй працягласьці, якая вяла з Масквы ва Ўладзівасток, доўжылася ажно да 1916 году. У гэтым вялікім праекце ўдзел прымалі таксама й палякі.
Транссібірская магістраль праходзіць праз восем часавых паясоў, яе працягласьць – 9 тыс. 288 км 800 мэтраў. Гэта найдаўжэйшая чыгуначная траса ў сьвеце. Яе галоўны пуць праходзіць праз Ніжні Ноўгарад, Омск, Краснаярск і Іркуцк.
Ідэя пабудаваць чыгунку, якая б праходзіла амаль праз усю краіну, зьявілася ў цара Аляксандра III. У 1886 годзе ён прыняў рашэньне пабудаваць Вялікі сібірскі шлях – так назвалі яго паводле афіцыйнай намэнклятуры. Праз год у неабсяжныя прасторы Сібіры вырушыла экспэдыцыя з мэтай вызначыць месцы пракладкі чыгункі. А празь некалькі гадоў пачалася праца – першай пачалі будаваць чыгуначную нітку Ўладзівасток – Чэлябінск. У 1891 годзе будаўніцтва ўрачыста й сымбалічна распачаў тагачасны нашчадак трону й будучы цар Мікалай ІІ.
Будаўніцтва Транссібу ў той час было ня толькі тэхнічна-інжынэрным выклікам, але й вялікім фінансавым выдаткам. Толькі для таго, паб падрыхтаваць праект і яго пачаць, было патрэбна 150 млн царскіх рублёў! Паводле сёньняшніх цэнаў гэта прыкладна 7-8 млрд даляраў ЗША. А агулам будаўніцтва чыгункі паглынула больш за 1 млрд тагачасных расейскіх рублёў.
На першапачатковым этапе было працаўладкавана 100 тыс. рабочых і каля 6 тыс. спэцыялістаў. Пазьней да праекту далучылася войска й сібірскія сяляне. Дарэчы, поўная электрыфікацыя Транссібірскай магістралі закончылася толькі ў 2002 годзе.
Для Расейскай Імпэрыі магістраль мела вялікае значэньне, бо дзякуючы ёй можна было працягнуць калянізацыю й выкарыстаньне азіяцкай часткі дзяржавы, перш за ўсё паўднёвай Сібіры. У склад камітэту, які адказваў за будаўніцтва, увайшло ажно 14 міністраў імпэратарскага ўраду, а камітэт узначаліў ніхто іншы, а Мікалай ІІ.
Транссіб – гэта ня толькі вялікі кошт, але й рэвалюцыйныя інжынэрныя вырашэньні, якая праславілі расейскіх спэцыялістаў ва ўсім сьвеце. У якасьці прыкладу варта нагадаць масты праз Іртыш, Об і Енісей, а таксама 40 тунэляў і некалькі сотняў віядукаў, пабудаваных на адрэзку 260 км вакол Байкалу.
Важны ўнёсак у будаўніцтва магістралі ўнесьлі палякі, выпускнікі Санкт-Пецярбургскага інстытуту інжынэраў шляхоў зносін (Санкт-Петербургский институт инженеров путей сообщения). Галоўным прадстаўніком гэтай школы быў паляк Станіслаў Кербедзь – царскі генэрал і інжынэр. Стальныя ж канструкцыі й іншыя элемэнты інфраструктуры пастаўляла варшаўская фірма «Рудский и Товарищество». Паводле польскіх гісторыкаў, 18-20% будаўнікоў і спэцыялістаў, якія працавалі на будаўніцтве, былі палякамі.
З Трансібам зьвязана мноства рэкордаў, якія былі ўстаноўленыя як падчас будаўніцтва, так і цяпер. Для прыкладу, менавіта па Транссібірскай магістралі курсаваў самы дальні пасажырскі цягнік Харкаў – Уладзівасток. Час у дарозе складаў 7 сутак 6 гадзін 10 хвілін. У 2010 годзе цягнік быў абрэзаны да Ўфы, хоць былі захаваныя бесьперасадачныя вагоны. У 2011 годзе склад быў канчаткова адменены.
Самым дальнім у сьвеце бесьперасадачным вагонам доўгі час быў Кіеў – Уладзівасток: адлегласьць 10259 км, час праезду 7 сутак 19 гадзін 50 хвілін. Зь лістапада 2011 года ён таксама быў адменены з-за нерэнтабэльнасьці. Цяпер самымі дальнімі цягнікамі Транссіба зьяўляюцца пасажырскія склады Масква – Ўладзівасток і Масква – Пэкін.
Валеры Саўко

31 траўня 1891 году пачалося будаўніцтва Транссібірскай магістралі. Будаўніцтва чыгункі на ўсёй працягласьці, якая вяла з Масквы ва Ўладзівасток, доўжылася ажно да 1916 году. У гэтым вялікім праекце ўдзел прымалі таксама й палякі.

Транссібірская магістраль праходзіць праз восем часавых паясоў, яе працягласьць – 9 тыс. 288 км 800 мэтраў. Гэта найдаўжэйшая чыгуначная траса ў сьвеце. Яе галоўны пуць праходзіць праз Ніжні Ноўгарад, Омск, Краснаярск і Іркуцк.

Ідэя пабудаваць чыгунку, якая б праходзіла амаль праз усю краіну, зьявілася ў цара Аляксандра III. У 1886 годзе ён прыняў рашэньне пабудаваць Вялікі сібірскі шлях – так назвалі яго паводле афіцыйнай намэнклятуры. Праз год у неабсяжныя прасторы Сібіры вырушыла экспэдыцыя з мэтай вызначыць месцы пракладкі чыгункі. А празь некалькі гадоў пачалася праца – першай пачалі будаваць чыгуначную нітку Ўладзівасток – Чэлябінск. У 1891 годзе будаўніцтва ўрачыста й сымбалічна распачаў тагачасны нашчадак трону й будучы цар Мікалай ІІ.

Public
Public Domain

Будаўніцтва Транссібу ў той час было ня толькі тэхнічна-інжынэрным выклікам, але й вялікім фінансавым выдаткам. Толькі для таго, паб падрыхтаваць праект і яго пачаць, было патрэбна 150 млн царскіх рублёў! Паводле сёньняшніх цэнаў гэта прыкладна 7-8 млрд даляраў ЗША. А агулам будаўніцтва чыгункі паглынула больш за 1 млрд тагачасных расейскіх рублёў.

На першапачатковым этапе было працаўладкавана 100 тыс. рабочых і каля 6 тыс. спэцыялістаў. Пазьней да праекту далучылася войска й сібірскія сяляне. Дарэчы, поўная электрыфікацыя Транссібірскай магістралі закончылася толькі ў 2002 годзе.Для Расейскай Імпэрыі магістраль мела вялікае значэньне, бо дзякуючы ёй можна было працягнуць калянізацыю й выкарыстаньне азіяцкай часткі дзяржавы, перш за ўсё паўднёвай Сібіры. У склад камітэту, які адказваў за будаўніцтва, увайшло ажно 14 міністраў імпэратарскага ўраду, а камітэт узначаліў ніхто іншы, а Мікалай ІІ.

Транссіб,
Транссіб, станцыя Хабараўск/Public Domain

Транссіб – гэта ня толькі вялікі кошт, але й рэвалюцыйныя інжынэрныя вырашэньні, якая праславілі расейскіх спэцыялістаў ва ўсім сьвеце. У якасьці прыкладу варта нагадаць масты праз Іртыш, Об і Енісей, а таксама 40 тунэляў і некалькі сотняў віядукаў, пабудаваных на адрэзку 260 км вакол Байкалу.

Важны ўнёсак у будаўніцтва магістралі ўнесьлі палякі, выпускнікі Санкт-Пецярбургскага інстытуту інжынэраў шляхоў зносін (Санкт-Петербургский институт инженеров путей сообщения). Галоўным прадстаўніком гэтай школы быў паляк Станіслаў Кербедзь – царскі генэрал і інжынэр. Стальныя ж канструкцыі й іншыя элемэнты інфраструктуры пастаўляла варшаўская фірма «Рудский и Товарищество». Паводле польскіх гісторыкаў, 18-20% будаўнікоў і спэцыялістаў, якія працавалі на будаўніцтве, былі палякамі.

Вагон
Вагон для Транссібу/Public Domain

З Трансібам зьвязана мноства рэкордаў, якія былі ўстаноўленыя як падчас будаўніцтва, так і цяпер. Для прыкладу, менавіта па Транссібірскай магістралі курсаваў самы дальні пасажырскі цягнік Харкаў – Уладзівасток. Час у дарозе складаў 7 сутак 6 гадзін 10 хвілін. У 2010 годзе цягнік быў абрэзаны да Ўфы, хоць былі захаваныя бесьперасадачныя вагоны. У 2011 годзе склад быў канчаткова адменены.

Самым дальнім у сьвеце бесьперасадачным вагонам доўгі час быў Кіеў – Уладзівасток: адлегласьць 10259 км, час праезду 7 сутак 19 гадзін 50 хвілін. Зь лістапада 2011 года ён таксама быў адменены з-за нерэнтабэльнасьці. Цяпер самымі дальнімі цягнікамі Транссіба зьяўляюцца пасажырскія склады Масква – Ўладзівасток і Масква – Пэкін.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт