Logo Polskiego Radia
Print

Да чаго могуць прывесьці саступкі ў справе Nord Stream 2

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.06.2018 11:30
Польшча заклікае Эўропу задумацца аб пагрозах з боку Расеі.
Minister Anna FotygaMinister Anna FotygaFoto: Aleksandr Papko/radyjo.net

Будаўніцтва газаправоду Nord Stream дазволіла Расеі захоп Крыму. Да чаго можа прывесьці будаўніцтва Nord Stream 2? – пытала ў Эўрапейскім парляманце былая міністар замежных справаў Польшчы Анна Фатыга.

У Страсбургу прайшлі дэбаты перад самітам Эўрапейскай рады, заплянаваным на 28-29 чэрвеня. Анна Фатыга выступіла ад імя дэлегацыі партыі „Права і справядлівасьць”.

Анна Фатыга прыняла таксама ўдзел у дыскусіі на тэму міграцыя. Прадстаўнічка Польшчы зазначыла, што паводле Эўрастату за 2016 год ЭЗ прыняў у сярэднім 4,6 імігрантаў на адну тысячу жыхароў. У Польшчы гэта было 5,5 - украінцаў, беларусаў, грузінаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў.

Фатыга нагадала, што Эўрапейская рада не дасягнула кансэнсусу адносна прымусовага мэханізму перасяленьня імігрантаў, і таму становішча ў гэтым пытаньні не павінна быць уключана ў канчатковы дакумэнт саміту Эўрапейскай рады.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт