Logo Polskiego Radia
Print

Нацыянальная зборная Польшчы ўжо ў Сочы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.06.2018 15:45
Першы матч бела-чырвоныя згуляюць 19 чэрвеня ў Маскве са зборнай Сэнэгала.
Аўтобус польскай зборнай па футболе ў СочыАўтобус польскай зборнай па футболе ў СочыPAP/Bartłomiej Zborowski

Зборная Польшчы па футболе сёньня вылецела з Варшавы ў Сочы, дзе знаходзіцца іх база на чэмпіянаце сьвету ў Расеі. Першы матч бела-чырвоныя згуляюць 19 чэрвеня ў Маскве са зборнай Сэнэгала.

Прэзыдэнт Польскага футбольнага саюза Збігнеў Бонек паведаміў, што ў Расеі ўсё гатова да прыезду польскіх футбалістаў. Гасьцініца, у якой будзе жыць польская каманда, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Сочы ля мора, а трэніроўкі будуць праходзіць у цэнтры падрыхтоўкі нацыянальных зборных «Спутнік-Спорт», над якім ужо некалькі дзён лунае польскі нацыянальны сьцяг.

Перад вылетам у Сочы Збігнеў Бонек сказаў журналістам:

«Мы не кажам, што едзем выйграваць, з усімі перамагчы, вярнуцца ў арэоле славы, і гэтак далей. Мы едзем як добра падрыхтаваная каманда, кампэтэнтная, дасьведчаная, і пастараемся гуляць як мага лепш».

У сваю чаргу былы брамнік польскай зборнай Ян Тамашэўскі лічыць, што зборная Польшчы мае шанцы выйсьці ў паўфінал: «Я думаю, што гэтая каманда цяпер дасягнула апагею сваёй формы. Напэўна, на будучых чэмпіянатах удзельнікі ўжо не сустрэнуцца ў такім складзе, паколькі некаторыя з іх сыдуць. Але цяпер яны ведаюць і разумеюць адзін аднаго, як мала хто», – сказаў Тамашэўскі.

У Сочы адправіліся 23 футбалістаў і штаб з 18 чалавек.

Праз пяць дзён пасьля матчу з Сэнэгалам польская зборная ў Казані згуляе з Калюмбіяй, а 28-га чэрвеня – у Валгаградзе з Японіяй.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт