Logo Polskiego Radia
Print

Вялікабрытанія хоча больш жорсткіх санкцый супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.06.2018 16:06
Тэрэза Мэй паведаміла аб гэтым падчас штотыднёвай сэсіі пытаньняў і адказаў у Палаце абшчын.
Прэм'ер Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй (злева)Прэм'ер Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй (злева)Aliaksandr Papko/radyjo.net

Вялікабрытанія не саступае. Прэм'ер-міністар Тэрэза Мэй хоча больш жорсткіх санкцый супраць Расеі.

Прэмʼер-міністар Тэрэза Мэй сказала сёньня, што Вялікабрытанія будзе настойваць на наступным саміце ЭЗ, каб захаваць, а ў некаторых абшарах зрабіць нават больш жорсткімі, санкцыі супраць Расеі.

Кіраўнік брытанскага ўраду паведаміла аб гэтым падчас штотыднёвай сэсіі пытаньняў і адказаў у Палаце абшчын. Бліжэйшы саміт ЭЗ адбудзецца ў Брусэлі 28-29 чэрвеня.

Злучанае Каралеўства па-ранейшаму лічыць, што Масква нясе адказнасьць за замах на жыцьцё былога афіцэра расейскай выведкі Сяргея Скрыпаля .

Замах быў зьдзейсьнены 4 сакавіка. Паводле Тэрэзы Мэй, «няма іншай высновы, чым тая, што расейская дзяржава нясе адказнасьць за тое, што адбылося на вуліцах Солсбэры». Расея рашуча адхіляе гэтыя абвінавачаньні.

яс/niezalezna.pl

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт