Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда прымае ўдзел у сьвяткаваньні 100-годзьдзя незалежнасьці Эстоніі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.06.2018 16:43
Перад урачыстасьцю прэзыдэнт Польшчы з жонкай адкрылі выставу «Польска-эстонскія адносіны 1918-1939 г.г.».
Анджэй Дуда й Агата Корнхаўзэр-Дуда на ўрачыстасьціАнджэй Дуда й Агата Корнхаўзэр-Дуда на ўрачыстасьціPAP/Adam Guz

Прэзыдэнт Польшчы прымае ўдзел у сьвяткаваньні 100-годзьдзя незалежнасьці Эстоніі
Эстонія адзначае 100-годзьдзе незалежнасьці з удзелам прэзыдэнтаў шасьці краін. Урачыстасьці праходзяць у Тарту – другім па колькасьці насельніцтва горадзе Эстоніі, які лічыцца культурнай і навуковай сталіцай краіны. Польшчу на сьвяткаваньні прадстаўляе прэзыдэнт Анджэй Дуда з жонкай Агатай Корнхаўзэр-Дудай. У Эстонію таксама прыбылі прэзыдэнты Латвіі, Летувы, Фінляндыі, Ісьляндыі й Грузіі.
Выступаючы на ўрачыстасьці, прэзыдэнт Эстоніі Керсьці Кальюляйд падкрэсьліла, што яе краіна й дзяржавы, прэзыдэнты якіх прысутнічаюць на ўрачыстасьці, 100 гадоў таму прайшлі працэс фармаваньня й адраджэньня незалежнасьці. Нагадаем, у Летуве Дзень незалежнасьці адзначаўся ў лютым, у траўні – у Грузіі, Латвія адзначыць 18 лістапада, а Польшча – 11 лістапада.
Перад урачыстасьцю прэзыдэнт Польшчы з жонкай адкрылі выставу «Польска-эстонскія адносіны 1918-1939 г.г»., створаную на падставе эстонскіх архіўных матэрыялаў.

Эстонія адзначае 100-годзьдзе незалежнасьці з удзелам прэзыдэнтаў шасьці краін. Урачыстасьці праходзяць у Тарту – другім па колькасьці насельніцтва горадзе Эстоніі, які лічыцца культурнай і навуковай сталіцай краіны. Польшчу на сьвяткаваньні прадстаўляе прэзыдэнт Анджэй Дуда з жонкай Агатай Корнхаўзэр-Дудай. У Эстонію таксама прыбылі прэзыдэнты Латвіі, Летувы, Фінляндыі, Ісьляндыі й Грузіі.

Выступаючы на ўрачыстасьці, прэзыдэнт Эстоніі Керсьці Кальюляйд падкрэсьліла, што яе краіна й дзяржавы, прэзыдэнты якіх прысутнічаюць на ўрачыстасьці, 100 гадоў таму прайшлі працэс фармаваньня й адраджэньня незалежнасьці. Нагадаем, у Летуве Дзень незалежнасьці адзначаўся ў лютым, у траўні – у Грузіі, Латвія адзначыць 18 лістапада, а Польшча – 11 лістапада.

Перад урачыстасьцю прэзыдэнт Польшчы з жонкай адкрылі выставу «Польска-эстонскія адносіны 1918-1939 г.г.», створаную на падставе эстонскіх архіўных матэрыялаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт