Logo Polskiego Radia
Print

Міклаш Хорці - адмірал бяз флёту, рэгент без караля (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.06.2018 08:03
  • Міклаш Хорці.mp3
Хорці далучыўся да Гітлера падчас Другой сусьветнай вайны, таму што лічыў расейскую экспансію небясьпечнай для Эўропы.
Адмірал Міклаш Хорці (зьлева) й маршал Польшчы Эдвард Рыдз-Сьміглы падчас сустрэчы ў Кракаве, люты 1938 годуАдмірал Міклаш Хорці (зьлева) й маршал Польшчы Эдвард Рыдз-Сьміглы падчас сустрэчы ў Кракаве, люты 1938 году

Сёньня ў гістарычнай рубрыцы пазнаёмім з постацьцю, якая хоць і ўвайшла на старонкі сусьветнай гісторыі, то аднак яна мала вядомая шырэйшаму колу. Сёньня – пра кіраўніка Вугоршчыны міжваеннага пэрыяду адмірала Міклаша Хорці.

Міклаш Хорці – вельмі цікавая гістарычная пэрсона. Пасьля Першай сусьветнай вайны, калі распадаліся імпэрыі, распалася й Аўстра-Вугоршчына, на руінах якой паўсталі многія краіны, у тым ліку й значна абрэзаная Вугоршчына. Яна ня мела выхаду да мора. Вугоршчына была каралеўствам, хоць ня мела караля, а Хорці займаў пасаду рэгента (правіцеля) – часова выконваючага абавязкі манарха. І сучасьнікі, і нашчадкі жартавалі, што Міклаш Хорці быў рэгентам у каралеўстве без караля й адміралам бяз флёту.

Рэгент
Рэгент Вугоршчыны адмірал Міклаш Хорці (першы справа) і прэзыдэнт Польшчы Ігнацы Масьціцкі (поруч зь ім на першым пляне) у Кракаве, люты 1938 году

Ён паходзіў са старога шляхецкага роду. У маладосьці шмат падарожнічаў, быў на аўстра-вугорскай дыпляматычнай службе ў Турцыі й іншых краінах. Падчас Першай сусьветнай вайны – капітан, затым віцэ-адмірал Аўстра-Вугорскага ваенна-марскога флёту, атрымаў шэраг перамог, у сакавіку 1918 года прызначаны галоўнакамандуючым флётам. Займаў гэтую пасаду аж да загаду імпэратара Карла I Габсбурга аб здачы флёту новастворанай дзяржаве сэрбаў, харватаў і славенцаў, што адбылося 31 кастрычніка 1918 году.

Гэта быў вельмі адукаваны чалавек, які закончыў ваенна-марскую акадэмію й валодаў шасьцю мовамі. Пра постаць Міклаша Хорці гаворыць гісторык, публіцыст і спэцыяліст па вугорскіх пытаньнях Ежы Робэрт Новак. Архіўны запіс Польскага радыё з 1995 году.

Ежы Робэрт Новак: Міклаш Хорці – гэта напэўна неадназначная гістарычная постаць: адны яго любяць, іншыя – не. Адміралам ён стаў у часы Аўстра-Вугоршчыны, быў ад’ютантам імпэратара Франца Іосіфа. Гісторыя так склалася, што гэты чалавек, народжаны ў 1868 годзе, дастаткова ў сталым узросьце дайшоў да ўлады. Ён стаў рэгентам Вугоршчыны й кіраваў краінай цягам усяго міжваеннага пэрыяду, у вайну таксама, да 1944 году. Насамрэч Міклаш Хорці быў чалавекам 19-га стагодзьдзя.

Хорці ўзначальваў дзяржаву з 1 сакавіка 1920 году да 15 кастрычніка 1944 году. Цягам яго кіраваньня была ўстаноўленая кансэрватыўная аўтарытарная ўлады, хоць у міжнароднай палітыцы Вугоршчына старалася лявіраваць паміж моцных дзяржаў. Хорці далучыўся да Гітлера падчас Другой сусьветнай вайны, таму што лічыў расейскую экспансію небясьпечнай для Эўропы. Узамен за ляяльнасьць ён атрымаў частку Славакіі й Закарпацкую Ўкраіну. Хоць насамрэч, як сьцьвярджаюць гісторыкі, адмірал Хорці быў англафілам.

Адмірал
Адмірал Міклаш Хорці прымае парад, верасень 1940 году

Калі Нямеччына пачала несьці паразу ў вайне, і перш за ўсё на ўсходнім фронце, на якім змагаліся вугорскія часткі, рэгент Хорці зразумеў, што зьдзейсьніў памылку. У 1944 ён намагаўся заключыць перамір’е з Савецкім Саюзам, шукаў кантакты з ЗША й Вялікабрытаніяй, за што ў кастрычніку 1944 году быў скінуты нямецкімі й мясцовымі фашыстамі з пасады й інтэрнаваны ў Баварыі.

Пасьля заканчэньня вайны 77-гадовы Хорці ня быў аддадзены пад суд як ваенны злачынца, хоць на гэтым настойваў урад Югаславіі (па абвінавачваньні ў масавых забойствах, арганізаваных вугорскімі вайскоўцамі ў Ваяводзіне ў 1942 годзе) і пераехаў зь сям'ёй у Партугалію ў 1949 годзе. Там пражыў яшчэ амаль трынаццаць гадоў.

Адмірал Міклаш Хорці кіраваў краінай у вельмі цяжкія часы. Ён уцягнуў Вугоршчыну ў крывавую вайну, увёў аўтарытарызм (хоць у той час усе краіны Эўропы за выключэньне Чэхаславакіі былі аўтарытарнымі), пайшоў на супрацу зь Гітлерам. З другога боку гісторыкі нагадваюць, што да апошняга моманту ён не згаджаўся на зьнішчэньне вугорскіх габрэяў, і іх генацыд пачаўся толькі пасьля таго, як адмірала адхілілі ад улады.

Валеры Саўко

фота: Narodowe Archiwum Cyfrowe

на відэа: фрагмэнт амэрыканскага фільму Walking with the Enemy (2013 год)

слухайце далучаны гукавы файл

Сёньня ў гістарычнай рубрыцы пазнаёмім з постацьцю, якая хоць і ўвайшла на старонкі сусьветнай гісторыі, то аднак яна мала вядомая шырэйшаму колу. Сёньня - пра кіраўніка Вугоршчыны міжваеннага пэрыяду адмірала Міклаша Хорці.

Міклаш Хорці – вельмі цікавая гістарычная пэрсона. Пасьля Першай сусьветнай вайны, калі распадаліся імпэрыі, распалася й Аўстра-Вугоршчына, на руінах якой паўсталі многія краіны, у тым ліку й значна абрэзаная Вугоршчына. Яна ня мела выхаду да мора. Вугоршчына была каралеўствам, хоць ня мела караля, а Хорці займаў пасаду рэгента (правіцеля) – часова выконваючага абавязкі манарха. І сучасьнікі, і нашчадкі жартавалі, што Міклаш Хорці быў рэгентам у каралеўстве без караля й адміралам бяз флёту.

Ён паходзіў са старога шляхецкага роду. У маладосьці шмат падарожнічаў, быў на аўстра-вугорскай дыпляматычнай службе ў Турцыі й іншых краінах. Падчас Першай сусььветнай вайны - капітан, затым віцэ-адмірал Аўстра-Вугорскага ваенна-марскога флёту, атрымаў шэраг перамог, у сакавіку 1918 года прызначаны галоўнакамандуючым флётам. Займаў гэтую пасаду аж да загаду імпэратара Карла I Габсбурга аб здачы флёту новастворанай дзяржаве сэрбаў, харватаў і славенцаў, што адбылося 31 кастрычніка 1918 году.

Гэта быў вельмі адукаваны чалавек, які закончыў ваенна-марскую акадэмію й валодаў шасьцю мовамі. Пра постаць Міклаша Хорці гаворыць гісторык, публіцыст і спэцыяліст па вугорскіх пытаньнях Ежы Робэрт Новак. Архіўны запіс Польскага радыё з 1995 году.

Ежы Робэрт Новак: Міклаш Хорці – гэта напэўна неадназначная гістарычная постаць: адні яго любяць, іншыя – не. Адміралам ён стаў у часы Аўстра-Вугоршчыны, быў ад’ютантам імпэратара Франца Іосіфа. Гісторыя так склалася, што гэты чалавек, народжаны ў 1868 годзе, дастаткова ў сталым узросьце дайшоў да ўлады. Ён стаў рэгентам Вугоршчыны й кіраваў краінай цягам усяго міжваеннага пэрыяду, у вайну таксама, да 1944 году. Насамрэч Міклаш Хорці быў чалавекам 19-га стагодзьдзя.

Хорці ўзначальваў дзяржаву з 1 сакавіка 1920 году да 15 кастрычніка 1944 году. Цягам яго кіраваньня была ўстаноўленая кансэрватыўная аўтарытарная ўлады, хоць у міжнароднай палітыцы Вугоршчына старалася лавіраваць паміж моцных дзяржаў. Хорці далучыўся да Гітлера падчас Другой сусьветнай вайны, таму што лічыў расейскую экспансію небясьпечнай для Эўропы. Узамен за ляяльнасьць ён атрымаў частку Славакіі й Закарпацкую Ўкраіну. Хоць насамрэч, як сьцьвярджаюць гісторыкі, адмірал Хорці быў англафілам.

Калі Нямеччына пачала несьці паразу ў вайне, і перш за ўсё на ўсходнім фронце, на якім змагаліся вугорскія часткі, рэгент Хорці зразумеў, што зьдзейсьніў памылку. У 1944 ён намагаўся заключыць перамір’е з Савецкім Саюзам, шукаў кантакты з ЗША й Вялікабрытаніяй, за што ў кастрычніку 1944 году быў скінуты нямецкімі й мясцовымі фашыстамі з пасады й інтэрнаваны ў Баварыі.

Пасьля заканчэньня вайны 77-гадовы Хорці ня быў аддадзены пад суд як ваенны злачынца, хоць на гэтым настойваў урад Югаславіі (па абвінавачваньні ў масавых забойствах, арганізаваных вугорскімі вайскоўцамі ў Ваяводзіне ў 1942 годзе) і пераехаў зь сям'ёй у Партугалію ў 1949 годзе. Там пражыў яшчэ амаль трынаццаць гадоў.

Адмірал Міклаш Хорці кіраваў краінай у вельмі цяжкія часы. Ён уцягнуў Вугоршчыну ў крывавую вайну, увёў аўтарытарызм (хоць у той час усе краіны Эўропы за выключэньне Чэхаславакіі былі аўтарытарнымі), пайшоў на супрацу зь Гітлерам. З другога боку гісторыкі нагадваюць, што да апошняга моманту ён не згаджаўся на зьнішчэньне вугорскіх габрэяў, і іх генацыд пачаўся толькі пасьля таго, як адмірала адхілілі ад улады.

Валеры Саўко

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт