Logo Polskiego Radia
Print

Генсакратар NATO павіншаваў прэзыдэнта Турцыі зь перавыбарам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.06.2018 17:21
Адначасова Енс Столтэнбэрг нагадаў Эрдагану пра асноўныя каштоўнасьці, на якіх заснаваны альянс.
Генсакратар NATO Енс Столтэнбэрг. PAP/EPA/JULIEN WARNANDГенсакратар NATO Енс Столтэнбэрг. PAP/EPA/JULIEN WARNANDPAP/EPA/JULIEN WARNAND

Генсакратар NATO павіншаваў прэзыдэнта Турцыі зь перавыбарам
Адначасова Енс Столтэнбэрг нагадаў Эрдагану пра асноўныя каштоўнасьці, на якіх заснаваны альянс.
Генсакратар NATO павіншаваў прэзыдэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах. Адначасова Енс Столтэнбэрг нагадаў, што Паўночнаатлянтычны альянс быў заснаваны на падмурку асноўных каштоўнасьцяў, такіх як дэмакратыя й вяршэнства закона.
Енс Столтэнбэрг падкрэсьліў, што ён асабіста надае захаваньню гэтых каштоўнасьцяў вялікае значэньне ня толькі ў выпадку Анкары, але й іншых членаў альянсу.
Нагадаем, прэзыдэнт Эрдаган, які будзе займаць галоўную пасаду ў краіне цягам наступных пяці гадоў, заявіў пасьля абвяшчэньня вынікаў галасавання, што мае намер унесьці зьмены, якія павялічаць яго прэзыдэнцкія паўнамоцтвы.
На думку турэцкай апазыцыі, згаданыя зьмены могуць прывесьці да аўтарытарнага праўленьня ў краіне.
Турцыя зьяўляецца адным з ключавых членаў Паўночнаатлянтычнага альянсу з-за свайго памеру і стратэгічнага разьмяшчэньня ў рэгіёне. Яна таксама гуляе важную ролю ў барацьбе зь Ісламскай дзяржавай на Блізкім Усходзе.
Аднак апошнім часам паміж Анкарой і іншымі членамі альянсу здараюцца непаразуменьні, перш за ўсё ў сувязі з пашырэньнем кантактаў Турцыі з Расеяй.
аз

Генсакратар NATO павіншаваў прэзыдэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах. Адначасова Енс Столтэнбэрг нагадаў, што Паўночнаатлянтычны альянс быў заснаваны на падмурку асноўных каштоўнасьцяў, такіх як дэмакратыя й вяршэнства закона.

Енс Столтэнбэрг падкрэсьліў, што ён асабіста надае захаваньню гэтых каштоўнасьцяў вялікае значэньне ня толькі ў выпадку Анкары, але й іншых членаў альянсу.

Нагадаем, прэзыдэнт Эрдаган, які будзе займаць галоўную пасаду ў краіне цягам наступных пяці гадоў, заявіў пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня, што мае намер унесьці зьмены, якія павялічаць яго прэзыдэнцкія паўнамоцтвы.

На думку турэцкай апазыцыі, згаданыя зьмены могуць прывесьці да аўтарытарнага праўленьня ў краіне.

Турцыя зьяўляецца адным з ключавых членаў Паўночнаатлянтычнага альянсу з-за свайго памеру і стратэгічнага разьмяшчэньня ў рэгіёне. Яна таксама гуляе важную ролю ў барацьбе зь Ісламскай дзяржавай на Блізкім Усходзе.

Аднак апошнім часам паміж Анкарой і іншымі членамі альянсу здараюцца непаразуменьні, перш за ўсё ў сувязі з пашырэньнем кантактаў Турцыі з Расеяй.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт