Logo Polskiego Radia
Print

Самалёты LOT атрымаюць ліўрэю да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.06.2018 16:21
Асноўныя матывы новай ліўрэі - контуры Польшчы й бела-чырвоны сьцяг.
Boeing 787-8 Dreamliner авіякампаніі LOT Boeing 787-8 Dreamliner авіякампаніі LOT фота: lot.com/Paweł Pilzak

Самалёты LOT атрымаюць ліўрэю да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы
Асноўныя матывы новай ліўрэі, гэта контуры Польшчы й бела-чырвоны сьцяг.
Авіяцыйны парк польскай авіякампаніі LOT будзе пашыраны двума самалётамі, якія атрымаюць прынагодную ліўрэю ў сувязі са 100-годзьдзем незалежнасьці Польшчы. У сераду канцэрн Boeing перадасьць палякам новы самалёт Dreamliner, а ў пятніцу – Boeing 737 – макс 8.
Старшыня LOT Рафал Мільчарскі (Rafał Milczarski), які пабывае ў Сіэтле сказаў, што гэта ня толькі магчымасьць прасоўваньня Польшчы ў сьвеце, але таксама доказ пашаны людзей, якія змагаліся за незалежнасьць краіны.
Прынагодная ліўрэя самалётаў была зроблена ў двух колерах – белым і чырвоным. Ейныя асноўныя матывы, гэта контуры Польшчы й бела-чырвоны сьцяг.
Новы Dreamliner, гэта самым вялікім па пасажыраўмяшчальнасьці самалёт у парку авіякампаніі LOT. Ён будзе абслугоўваць рэйсы ў аэрапорты Паўночнай Амэрыкі й Азіі, у прыватнасьці, у Нью-Ёрк, Лос-Анджэлес, Токіё, Сынгапур і Сэул.
аз

Авіяцыйны парк польскай авіякампаніі LOT будзе пашыраны двума самалётамі, якія атрымаюць прынагодную ліўрэю ў сувязі са 100-годзьдзем незалежнасьці Польшчы. У сераду канцэрн Boeing перадасьць палякам новы самалёт Dreamliner, а ў пятніцу – Boeing 737 MAX 8.

Старшыня праўленьня LOT Рафал Мільчарскі (Rafał Milczarski), які знаходзіцца ў Сіэтле, сказаў, што гэта ня толькі магчымасьць прасоўваньня Польшчы ў сьвеце, але таксама памяць пра людзей, якія змагаліся за незалежнасьць краіны.

Прынагодная ліўрэя самалётаў зробленая з выкарыстаньнем двух колераў – белага й чырвонага. Яе асноўныя матывы - гэта контуры Польшчы й бела-чырвоны сьцяг.

Новы Dreamliner - гэта самы вялікі па пасажыраўмяшчальнасьці самалёт у парку авіякампаніі LOT. Ён будзе выконваць рэйсы ў аэрапорты Паўночнай Амэрыкі й Азіі, у прыватнасьці, у Нью-Ёрк, Лос-Анджэлес, Токіё, Сынгапур і Сэул.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт