Logo Polskiego Radia
Print

Польшча імкнецца да пашырэньня эканамічнай супрацы з ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.07.2018 14:15
Міністар інвэстыцый і разьвіцьця сустрэўся ў Сіэтле з прадстаўнікамі кампаній Microsoft, Boeing і Amazon.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча імкнецца да пашырэньня эканамічнай супрацы з ЗША
Міністар інвэстыцый і разьвіцьця сустрэўся ў Сіэтле з прадстаўнікамі кампаній Microsoft, Boeing і Amazon.
Міністар інвэстыцый і разьвіцьця Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński) наведаў Сіэтл у Злучаных Штатах Амэрыкі, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі кампаній Microsoft, Boeing і Amazon. Палітык размаўляў зь імі аб інвэстыцыях у Польшчы.
Міністар падкрэсьліў, што Microsoft, Boeing і Amazon, гэта ня толькі адны з найбуйнейшых кампаній у ЗША, але і ў сьвеце. „Мы гаварылі пра тое, якім чынам згаданыя кампаніі маглі б павялічыць сваю прысутнасьць у Польшчы. Гаворка ідзе ня толькі пра продаж іх прадукцыі ў нашай краіне, але таксама павелічэньне інвэстыцый”, - сказаў міністар.
Ён нагадаў, што кампанія Amazon працаўладкоўвае ў Польшчы некалькі тысяч працаўнікоў.
З прадстаўнікамі Microsoft польскі міністар размаўляў аб кібэрбясьпецы й выкарыстаньні інфармацыйных тэхналёгій у адукацыі. „Мы хацелі б выкарыстаць у Польшчы самыя сучасныя рашэньні”, - сказаў ён.
У сваю чаргу падводзячы вынікі сустрэчы з прадстаўнікамі кампаніі Boeing, Ежы Квяціньскі зьвярнуў увагу на хуткі рост авіяцыйнага рынку ў Польшчы. Ён падкрэсьліў, што Польшча хоча быць ня толькі атрымальнікам амэрыканскіх самалётаў, але й пастаўшчыком запчастак для кампаніі Boeing.
Кіраўнік Міністэрства інвэстыцый і разьвіцьця выказала спадзяваньне, што вынікам яго перамоваў у Сіэтле ў будучыні будуць новыя інвэстыцыі. Падчас свайго візыту Ежы Квяціньскі сустрэўся таксама з прадстаўнікамі польскай абшчыны на заходнім узьбярэжжы ЗША.
аз

Міністар інвэстыцый і разьвіцьця Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński) наведаў Сіэтл у Злучаных Штатах Амэрыкі, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі кампаній Microsoft, Boeing і Amazon. Палітык размаўляў зь імі аб інвэстыцыях у Польшчы.

Міністар падкрэсьліў, што Microsoft, Boeing і Amazon, гэта ня толькі адны з найбуйнейшых кампаній у ЗША, але і ў сьвеце. „Мы гаварылі пра тое, якім чынам згаданыя кампаніі маглі б павялічыць сваю прысутнасьць у Польшчы. Гаворка ідзе ня толькі пра продаж іх прадукцыі ў нашай краіне, але таксама павелічэньне інвэстыцый”, - сказаў міністар.

Ён нагадаў, што кампанія Amazon працаўладкоўвае ў Польшчы некалькі тысяч працаўнікоў.

З прадстаўнікамі Microsoft польскі міністар размаўляў аб кібэрбясьпецы й выкарыстаньні інфармацыйных тэхналёгій у адукацыі. „Мы хацелі б выкарыстаць у Польшчы самыя сучасныя рашэньні”, - сказаў ён.

У сваю чаргу падводзячы вынікі сустрэчы з прадстаўнікамі кампаніі Boeing, Ежы Квяціньскі зьвярнуў увагу на хуткі рост авіяцыйнага рынку ў Польшчы. Ён падкрэсьліў, што Польшча хоча быць ня толькі атрымальнікам амэрыканскіх самалётаў, але й пастаўшчыком запчастак для кампаніі Boeing.

Кіраўнік Міністэрства інвэстыцый і разьвіцьця выказаў спадзяваньне, што вынікам яго перамоваў у Сіэтле ў будучыні будуць новыя інвэстыцыі. Падчас свайго візыту Ежы Квяціньскі сустрэўся таксама з прадстаўнікамі польскай абшчыны на заходнім узьбярэжжы ЗША.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт