Logo Polskiego Radia
Print

Шакуючыя дадзеныя ААН пра парушэньні правоў дзяцей

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.07.2018 09:11
„У Аўганістане адно пакаленьне ніколі не жыло ў міры”, - нагадала амбасадар ЗША пры ААН Нікі Гейлі.
Шакуючыя дадзеныя ААН пра парушэньні правоў дзяцей. PAP/EPA/YOUSSEF BADAWIШакуючыя дадзеныя ААН пра парушэньні правоў дзяцей. PAP/EPA/YOUSSEF BADAWIPAP/EPA/YOUSSEF BADAWI

Шакуючыя дадзеныя ААН пра парушэньні правоў дзяцей
„У Аўганістане адно пакаленьне ніколі не жыло ў міры”, - нагадала амбасадар ЗША пры ААН Нікі Гейлі.
У 2017 годзе зафіксаваная больш за 21 тысяча выпадкаў парушэньня правоў дзяцей. 25% з 535 мільёнаў дзяцей у сьвеце жывуць у краінах, ахопленых узброенымі канфліктамі або стыхійнымі бедзтвамі, паведамілі ўдзельнікі сустрэчы Рады Бясьпекі ААН, якая адбылася ў апошні панядзелак. Удзельнікі дэбатаў пад загалоўкам „Абарона дзяцей сёньня прадухіліць заўтрашнія канфлікты” заклікалі да абароны дзяцей, якія падвяргаюцца насільлю, паведамляе партал interia.pl.
Спэцыяльны прадстаўнік Генэральнага сакратара па пытаньнях дзяцей і ўзброеных канфліктаў Вірджынія Гамба (Virginia Gamba) спаслалася на даклад Генсакратара ААН. Яна нагадала, што колькасьць парушэньняў правоў дзяцей, зафіксаваная ў 2017 годзе, значна перавышае дадзеныя з 2016 году.
„Кожны з гэтых выпадкаў выклікаў пакуты дзяцей, сем'яў і абшчын. Большасьць з гэтых подлых дзеяньняў учыненая ўзброенымі групамі, хоць важную ролю згулялі таксама ўрадавыя сілы”, - заявіла Гамба.
Сярод краін, у якіх фіксавалася павелічэньне актаў гвалту, яна назвала Самалі, Дэмакратычную Рэспубліку Конга, Ірак, М'янму й Нігерыю. Гамба таксама зьвярнула ўвагу на разбурэньне школаў і бальніцаў, у выніку якіх дзясяткі тысяч дзяцей былі пазбаўленыя доступу да адукацыі й аховы здароўя.
У сваю чаргу амбасадар ЗША пры ААН Нікі Гейлі (Nikki Haley) адзначыла, што „больш за 60% людзей у краінах, закранутых узброенымі канфліктамі, гэта асобы, якім менш чым 25 гадоў”. „Напрыклад, у Аўганістане адно пакаленьне ніколі не жыло ў міры”, - нагадала Гейлі, а ейныя словы прыводзіць партал interia.pl
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт