Logo Polskiego Radia
Print

Чапутовіч: Tолькі ЗША дадуць Польшчы гарантыю бясьпекі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.07.2018 14:15
Кіраўнік польскай дыпляматыі: Для Польшчы й краінаў Балтыі пагрозай зьяўляецца агрэсіўная палітыка Расеі.
Кіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч. PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICHКіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч. PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Чапутовіч: толькі ЗША дадуць Польшчы гарантыю бясьпекі
Кіраўнік польскай дыпляматыі: Для Польшчы й краінаў Балтыі пагрозай зьяўляецца агрэсіўная палітыка Расеі.
Кіраўнік польскай дыпляматыі лічыць, што толькі Злучаныя Штаты Амэрыкі дадуць гарантыю бясьпекі краінам на ўсходнім флянгу NATO, у тым ліку Польшчы. Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) казаў пра гэта падчас панэльнай дыскусіі пра будучыню NATO, якая адбылася пры нагодзе саміту альянсу ў Брусэлі.
Міністар замежных спраў Польшчы адзначыў, што членскія краіны альянсу па рознаму ставяцца да пытаньня пагрозаў. Напрыклад, для Польшчы й краінаў Балтыі пагрозай зьяўляецца агрэсіўная палітыка Расеі.
Яцэк Чапутовіч заявіў таксама, што цяпер NATO праходзіць трансфармацыю, а Польшча выступае за ўмацаваньне адзінства альянсу з мэтай супрацьдзеяньня пагрозам з боку Расеі.
„Расея апошнім часам шматразова парушала міжнароднае права, у тым ліку анэксуючы Крым й нападаючы на Ўкраіну”, - заявіў Яцэк Чапутовіч камэнтуючы супраціў, які Масква выказвае наконт плянаў стварэньня ваенных базаў на ўсходнім флянгу NATO. Нагадаем, Расея заяўляе, што гэта парушыць міжнародныя пагадненьні.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт