Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Польшчы кіроўцам: у Беларусі штрафуюць за адсутнасьць аптэчкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.07.2018 11:59
Польскае Міністэрства замежных спраў падрыхтавала рэкамэндацыі для кіроўцаў, якія зьбіраюцца ў адпачынак за мяжу.
OpenClipart-Vectors/pixabay.com/CC0

Міністэрства замежных спраў Польшчы падрыхтавала рэкамэндацыі для кіроўцаў, якія зьбіраюцца ў адпачынак за мяжу. На вакацыях многія палякі едуць за мяжу ці бяруць аўтамабілі на пракат ужо на месцы. МЗС падрыхтавала папярэджаньні, якія павінны дапамагчы кіроўцам пазьбегнуць ці зьменшыць рызыку атрыманьня штрафу.
У пераліку краін ёсьць і Беларусь. У міністэрстве нагадваюць, што з пачатку 2018 году палякі могуць без візы наведваць некаторыя беларускія рэгіёны. Гаворка пра зону парку «Аўгустоўскі канал» і Горадню, турыстычную зону «Берасьце» і аэрапорт у Менску.
Польскае МЗС адзначае, што хоць Беларусь падпісала Венскую канвэнцыю аб дарожным руху, то, як папярэджвае МЗС, беларуская міліцыя кантралюе тэхнічны стан аўтамабіляў, у прыватнасьці наяўнасьць аптэчкі, і штрафую за яе адсутнасьць.

У час водпускаў многія палякі едуць за мяжу ці бяруць аўтамабілі напракат ужо на месцы. МЗС падрыхтавала папярэджаньні, якія павінны дапамагчы кіроўцам пазьбегнуць ці зьменшыць рызыку атрыманьня штрафу. У пераліку краін ёсьць і Беларусь. У міністэрстве нагадваюць, што з пачатку 2018 году палякі могуць бязь візы наведваць некаторыя беларускія рэгіёны. Гаворка ідзе пра зону парку «Аўгустоўскі канал» і Горадню, турыстычную зону «Берасьце» і аэрапорт у Менску.

Польскае МЗС адзначае, што хоць Беларусь і падпісала Венскую канвэнцыю аб дарожным руху, то беларуская міліцыя й так правярае тэхнічны стан аўтамабіляў, у прыватнасьці, наяўнасьць аптэчкі, і штрафуе за яе адсутнасьць.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт