Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік эстонскай разьведкі заявіў пра раскрыцьцё агентаў уплыву Расеі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.07.2018 14:02
Сетка агентаў уплыву Расеі складалася з палітыкаў, журналістаў, дыпляматаў і бізнэсоўцаў.
Генэральны дырэктар дэпартамэнту зьнешняй разьведкі Эстоніі Мік Маран (Mikk Marran)Генэральны дырэктар дэпартамэнту зьнешняй разьведкі Эстоніі Мік Маран (Mikk Marran)youtube.com/screen

Кіраўнік эстонскай разьведкі заявіў пра раскрыцьцё «агентаў уплыву» Расеі
Генэральны дырэктар дэпартамэнту зьнешняй разьведкі Эстоніі Мік Маран (Mikk Marran) распавёў пра раскрыцьцё расейскіх «агентаў уплыву». Пра гэта ён паведаміў на форуме па бясьпецы ў амэрыканскім горадзе Аспэн.
Паводле яго, сетка агентаў уплыву Расеі складалася з палітыкаў, журналістаў, дыпляматаў і бізнэсоўцаў. Маран сказаў, што гэтыя людзі атрымліваюць інструкцыі наконт таго, як дзейнічаць і што трэба рабіць. Разьведчык падкрэсьліў, што агентам уплыву «навязваюць расейскі плян дзеяньняў». У чым менавіта ён заключаецца, Маран не патлумачыў.
Мік Маран зазначыў, што ў апошні час Крэмль стаў павялічваць ролю агентаў уплыву й больш выкарыстоўваць іх у сваіх мэтах. У якасьці прыкладу ён прывёў палітыкаў, якія гадамі працавалі на ўзроўні мясцовых самакіраваньняў, а цяпер сталі праходзіць у нацыянальныя парлямэнты і ўрады краін. У якіх менавіта дзяржавах працуюць гэтыя людзі, Маран не ўдакладніў.

Генэральны дырэктар дэпартамэнту зьнешняй разьведкі Эстоніі Мік Маран (Mikk Marran) распавёў пра раскрыцьцё расейскіх агентаў уплыву. Пра гэта ён паведаміў на форуме па бясьпецы ў амэрыканскім горадзе Аспэн.

Паводле яго, сетка агентаў уплыву Расеі складалася з палітыкаў, журналістаў, дыпляматаў і бізнэсоўцаў. Маран сказаў, што гэтыя людзі атрымліваюць інструкцыі наконт таго, як дзейнічаць і што трэба рабіць. Разьведчык падкрэсьліў, што агентам уплыву «навязваюць расейскі плян дзеяньняў». У чым менавіта ён заключаецца, Маран не патлумачыў.

Мік Маран зазначыў, што ў апошні час Крэмль стаў павялічваць ролю агентаў уплыву й больш выкарыстоўваць іх у сваіх мэтах. У якасьці прыкладу ён прывёў палітыкаў, якія гадамі працавалі на ўзроўні мясцовых самакіраваньняў, а цяпер сталі праходзіць у нацыянальныя парлямэнты і ўрады краін. У якіх менавіта дзяржавах працуюць гэтыя людзі, Маран не ўдакладніў.

паводле дэлфі/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт