Logo Polskiego Radia
Print

У Лёндане здарыўся інцыдэнт перад парлямэнтам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.08.2018 09:15
Машына ўехала ў бар'ер бясьпекі каля будынку, параненыя некалькі чалавек.
Foto: screen ze streaming na youtube.com

Узброеныя паліцыянты арыштавалі чарнаскурага кіроўцу пасьля таго, як яго аўтамабіль урэзаўся ў барʼер перад парлямэнтам Вялікабрытаніі. Паводле словаў відавочцаў, паліцэйскія падбеглі ды імгненна выцягнулі кіроўцу з аўто.

Паліцыя пакуль ня можа сказаць, ці зьвязаны інцыдэнт з тэрарызмам. Паведамляецца толькі, што некалькі мінакоў атрымалі траўмы, але іх жыцьцю нічога не пагражае. Інцыдэнт меў месца падчас ранішняй гадзіны пік.

У якасьці меры засьцярогі, зачыненыя бліжэйшыя вуліцы й станцыя мэтро Вэстмінстэр.

На тэрыторыі краіны ўведзены рэжым высокай верагоднасьці тэрарыстычнай атакі. Брытанскі парлямэнт не праводзіць паседжаньніяў, аднаўленьне працы дэпутатаў заплянавана на 4 верасьня.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт