Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве пачынае працу новы пасол ЗША

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 06.09.2018 16:00
6 верасьня Джарджэт Масбахер прыступае да абавязкаў пасла ЗША у Польшчы.
Джарджэт Масбахер і Анджэй ДудаДжарджэт Масбахер і Анджэй ДудаФота: PAP/Jacek Turczyk

Новы амэрыканскі пасол афіцыйна пачынае працаваць у Варшаве 6 верасьня. Джарджэт Масбахер, мільярдэр і бізнэсвумэн, уручыла свае даверчыя граматы прэзыдэнту Анджэю Дуду ў Бэльвэдэры. З гэтага моманту пачынаецца яе афіцыйны тэрмін у якасьці прадстаўніка амэрыканскіх улад у Варшаве.

Новы амэрыканскі пасол не зьяўляецца прафэсійным дыпляматам. На працягу многіх гадоў яна кіравала касмэтычнай кампаніяй у ЗША і займалася маркетынгавым кансалтынгам.

Яна шмат гадоў зьвязана з Рэспубліканскай партыяй. У 2000 годзе адказвала за збор сродкаў для кампаніі тагачаснага кандыдата ў прэзыдэнты сэнатара Джона Маккейна. У сваю чаргу, прэзыдэнт ЗША ад Дэмакратычнай партыі Барак Абама прызначыў яе ў 2016 годзе ў Кансультацыйны камітэт па справах дыпляматыі.

Новаму амэрыканскаму паслу 71 год. Яна жыве ў кватэры коштам 22 мільёны даляраў у Нью-Ёрку ў Манхэтэне. Зьяўляецца блізкім сябрам прэзыдэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа. Да гэтага часу ў яе было трое мужоў, і яна развялася з кожным зь іх.

Джарджэт Масбахер таксама вядома як дабрачынца. У Манхэтэне яна заснавала фонд для дзяцей, якія сталі ахвярамі гвалту ў сям'і. Яна таксама дапамагае вэтэранам.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт