Logo Polskiego Radia
Print

Першы ў Польшчы 3D- прынтэр, які выкарыстоўвае бэтон

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.09.2018 09:16
Пакуль ён друкуе невялікія прадметы, як сьценкі, слупы, гаршчкі для кветак.
Прынтэр 3D. Здымак мае ілюстрацыйны характарПрынтэр 3D. Здымак мае ілюстрацыйны характарcommons.wikimedia.org/By Bart Dring - http://www.buildlog.net

Польскія дасьледчыкі стварылі першы ў Польшчы 3D- прынтэр, які выкарыстоўвае сумесь з бэтону. Прынтэр пабудавалі навукоўцы Заходне-Паморскага Тэхналягічнага ўнівэрсытэта ў Шчэціне. Пакуль яны друкуюць невялікія прадметы, як сьценкі, слупы, гаршчкі для кветак, але ў будучыні яны хочуць стварыць поўнамаштабныя будынкі.

«Створаны нашай камандай дэкартавы каардынатны робат перасоўваецца па трох восях, а кіруе ім аўтарскае праграмнае забесьпячэньне. Матэрыялам для друку не зьяўляецца ні плястык, ні чарніла, а бэтонная сумесь», – распавёў навуковы супрацоўнік унівэрсытэта ў Шчэціне, інжынер Адам Зялінскі.

У Польшчы гэта першы такі 3D-прынтэр, хаця ў сьвеце існуюць прылады, якія друкуюць увесь дом.

Польскія вучоныя пробуюць розныя склады бэтонных сумесяў, якія аказваюць вырашальны ўплыў на якасьць друку. Важны – як яны кажуць – таксама экалягічны працэс.

Прынтэр будзе прадстаўлены шырокай аўдыторыі падчас Ночы дасьледчыкаў 28 верасьня.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт