Logo Polskiego Radia
Print

Абаронцы Курапатаў ня маюць намеру спыняць пратэсты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.09.2018 10:32
Абаронцы заявілі, што будуць працягваць пікетаваньне да «Дзядоў», нягледзячы ні на рэпрэсіі, ні на затрыманьні.
Наведвальнікі «Паедзем паядзім»Наведвальнікі «Паедзем паядзім»radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Абаронцы Курапатаў ня маюць намеру спыняць пратэсты
Акцыі пратэсту супраць працы рэстарана «Паедзем паядзім» ва ўрочышчы Курапаты, дзе расстрэльвалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій, будуць прадоўжаны, заявіла грамадзкая актывістка Ганна Шапуцька на сходзе абаронцаў Курапатаў. Мерапрыемства з удзелам каля 80 чалавек прайшло 9 верасьня каля ўваходу ў рэстаран.
Шапуцька падзякавала аднадумцам за тое, што яны прыйшлі на сход. Яна нагадала, што цяпер «за кратамі застаецца лідар курапацкай варты Павел Севярынец, які марыў, каб на гэты сход прыйшло шмат людзей».
«Будзем лічыць, што гэта толькі першая хваля. Наступным разам нас будзе яшчэ больш, – сказала яна. – Нам трэба сабрацца ў большай колькасьці, каб закрыць гэты »Бульбаш-хол« (першапачатковая назва ўстановы. – БелаПАН.), каб яго ўладальнікі зразумелі, што ён ня мае права існаваць побач з месцам гібелі тысяч і тысяч нашых продкаў».
Шапуцька адзначыла, што абаронцы Курапатаў праводзяць пікетаваньне рэстарана ўжо больш за 100 дзён. «Абарона працягваецца, спыняцца мы не зьбіраемся. Мы будзем трымаць варту да »Дзядоў«, нягледзячы ні на рэпрэсіі, ні на затрыманьні. Адначасова мы будзем зьвяртацца ў Міністэрства культуры, у Генпракуратуру і іншыя органы з патрабаваньнем закрыць гэту ўстанову, якая абражае памяць», – заявіла яна.
На імправізаваным мітынгу выступілі іншыя грамадзкія актывісты.
Пратэсты супраць працы рэстарана «Паедзем паядзім» ва ўрочышчы Курапаты, дзе расстрэльвалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій, доўжацца з 31 мая.

Акцыі пратэсту супраць працы рэстарана «Паедзем паядзім» ва ўрочышчы Курапаты, дзе расстрэльвалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій, будуць прадоўжаны, заявіла грамадзкая актывістка Ганна Шапуцька на сходзе абаронцаў Курапатаў.

Мерапрыемства з удзелам каля 80 чалавек прайшло 9 верасьня каля ўваходу ў рэстаран.

Шапуцька падзякавала аднадумцам за тое, што яны прыйшлі на сход. Яна нагадала, што цяпер «за кратамі застаецца лідар курапацкай варты Павел Севярынец, які марыў, каб на гэты сход прыйшло шмат людзей».

«Будзем лічыць, што гэта толькі першая хваля. Наступным разам нас будзе яшчэ больш, – сказала яна. – Нам трэба сабрацца ў большай колькасьці, каб закрыць гэты «Бульбаш-хол» (першапачатковая назва ўстановы. – БелаПАН.), каб яго ўладальнікі зразумелі, што ён ня мае права існаваць побач з месцам гібелі тысяч і тысяч нашых продкаў».

Шапуцька адзначыла, што абаронцы Курапатаў праводзяць пікетаваньне рэстарана ўжо больш за 100 дзён. «Абарона працягваецца, спыняцца мы не зьбіраемся. Мы будзем трымаць варту да «Дзядоў», нягледзячы ні на рэпрэсіі, ні на затрыманьні. Адначасова мы будзем зьвяртацца ў Міністэрства культуры, у Генпракуратуру і іншыя органы з патрабаваньнем закрыць гэту ўстанову, якая абражае памяць», – заявіла яна.

На імправізаваным мітынгу выступілі іншыя грамадзкія актывісты.

Пратэсты супраць працы рэстарана «Паедзем паядзім» ва ўрочышчы Курапаты, дзе расстрэльвалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій, доўжацца з 31 мая.

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт