Logo Polskiego Radia
Print

У Латвіі сустрэліся прэзыдэнты 13 эўрапейскіх краін

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.09.2018 16:16
Польшчу на саміце прадстаўляе прэзыдэнт Анджэй Дуда й першая лэдзі Агата Карнхаўзэр-Дуда.
У Латвіі сустрэліся прэзыдэнты 13 эўрапейскіх краін.У Латвіі сустрэліся прэзыдэнты 13 эўрапейскіх краін.PAP/Leszek Szymański

У Латвіі сустрэліся прэзыдэнты 13 эўрапейскіх краін
Польшчу на саміце прадстаўляе прэзыдэнт Анджэй Дуда й першая лэдзі .
Прэзыдэнты 13 эўрапейскіх краін сустрэліся ў Латвіі, каб абмеркаваць барацьбу з пагрозамі бясьпецы на Старым кантынэнце. Польшчу на саміце Групы Аррайолуш прадстаўляе прэзыдэнт Анджэй Дуда й першая лэдзі Агата Карнхаўзэр-Дуда.
Група Аррайолуш - гэтая нефармальная ініцыятыва, якая атрымала назву ад партугальскага горада, дзе 15 гадоў таму адбылася першая сустрэча лідараў.
Мэтай перамоваў прэзыдэнтаў Польшчы, Партугаліі, Нямеччыны, Фінляндыі й Італіі зьяўляюцца актуальныя праблемы Эўропы.
Паводле кіраўніка Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштафа Шчэрскага (Krzysztof Szczerski), у гэтым годзе палітыкі задумаюцца над спосабамі маніпуляваньня палітычнымі працэсамі ў дзяржавах-сябрах ЭЗ з боку зьнешніх сілаў. Гаворка ідзе, сярод іншага, пра пагрозы, зьвязаныя са сродкамі масавай інфармацыі й інфармацыйнымі тэхналёгіямі.
У рамках саміту Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзыдэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Бэленам. Лідары абмяркуюць, між іншым пытаньні, зьвязаныя з самітам ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”, які заплянаваны на панядзелак у Бухарэсьце.
Прэзыдэнт Аўстрыі ўпершыню будзе ўдзельнічаць у сустрэчы ўдзельнікаў гэтай ініцыятывы.
аз

Прэзыдэнты 13 эўрапейскіх краін сустрэліся ў Латвіі, каб абмеркаваць барацьбу з пагрозамі бясьпецы на Старым кантынэнце. Польшчу на саміце Групы Аррайолуш прадстаўляе прэзыдэнт Анджэй Дуда й першая лэдзі Агата Карнхаўзэр-Дуда.
Група Аррайолуш - гэтая нефармальная ініцыятыва, якая атрымала назву ад партугальскага горада, дзе 15 гадоў таму адбылася першая сустрэча лідараў.

Мэтай перамоваў прэзыдэнтаў, між іншым, Польшчы, Партугаліі, Нямеччыны, Фінляндыі й Італіі зьяўляюцца актуальныя праблемы Эўропы.

Паводле кіраўніка Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштафа Шчэрскага (Krzysztof Szczerski), у гэтым годзе палітыкі задумаюцца над спосабамі маніпуляваньня палітычнымі працэсамі ў дзяржавах-сябрах ЭЗ з боку зьнешніх сілаў. Гаворка ідзе, сярод іншага, пра пагрозы, зьвязаныя са сродкамі масавай інфармацыі й інфармацыйнымі тэхналёгіямі.

У рамках саміту Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзыдэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Бэленам. Лідары абмяркуюць, між іншым пытаньні, зьвязаныя з самітам ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”, які заплянаваны на панядзелак у Бухарэсьце.
Прэзыдэнт Аўстрыі ўпершыню прыме ўдзел у сустрэчы ўдзельнікаў гэтай ініцыятывы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт