Logo Polskiego Radia
Print

Украіна атрымае 1 млрд эўра крэдыту ад Эўразьвязу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2018 14:37
Украінскія ўлады таксама разьлічваюць атрымаць пазыку ад МВФ у памеры 2 млрд даляраў ЗША.
pixabay.com/Public Domain CC0

Украіна атрымае 1 млрд эўра крэдыту ад Эўразьвязу
Украіна атрымае 1 млрд эўра крэдыту ад Эўрапейскага Зьвязу. Украінскія ўлады падпісалі адпаведнае пагадненьне з намесьнікам старшыні Эўрапейскай камісіі Валдзісам Дамброўскісам, які знаходзіцца зь візытам у Кіеве. Акрамя эўрапейскага крэдыту, украінскія ўлады разьлічваюць атрымаць пазыку зь Міжнароднага валютнага фонду ў памеры 2 млрд даляраў ЗША.
Крэдыт ад Эўразьвязу будзе падзелены на два траншы па 500 млн эўра. Паводле плянаў, першы транш паступіць у Кіеў восеньню бягучага году, наступны – вясной 2019-га.
Крэдыты будуць прызначаныя на выплату пазык, якія былі ўзятыя Кіева ў папярэднія гады, у тым ліку і ў часы кіраваньня Віктара Януковіча.

Украіна атрымае 1 млрд эўра крэдыту ад Эўрапейскага Зьвязу. Украінскія ўлады падпісалі адпаведнае пагадненьне з намесьнікам старшыні Эўрапейскай камісіі Валдзісам Дамброўскісам, які знаходзіцца зь візытам у Кіеве. Акрамя эўрапейскага крэдыту, украінскія ўлады разьлічваюць атрымаць пазыку зь Міжнароднага валютнага фонду ў памеры 2 млрд даляраў ЗША.

Крэдыт ад Эўразьвязу будзе падзелены на два траншы па 500 млн эўра. Паводле плянаў, першы транш паступіць у Кіеў восеньню бягучага году, наступны – вясной 2019-га.

Крэдыты будуць прызначаныя на выплату пазык, якія былі ўзятыя Кіевам у папярэднія гады, у тым ліку і ў часы кіраваньня Віктара Януковіча.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт