Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнты Польшчы і ЗША абмяркуюць ваеннае супрацоўніцтва і энэргетыку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.09.2018 11:05
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўпершыню накіраваўся з візытам у Белы дом.
PAP/Marcin Obara

Прэзыдэнты Польшчы і ЗША абмяркуюць ваеннае супрацоўніцтва і энэргетыку
Сустрэча прэзыдэнтаў павінна завяршыцца падпісаньнем амэрыканска-польскай дэклярацыі аб стратэгічным партнэрстве абедзьвюх краін.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўпершыню накіруецца з візытам у Белы дом. Тэмы абмеркаваньня лідара Польшчы і прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа – гэта, перш за ўсё, ваеннае супрацоўніцтва і энэргетыка.
Сустрэча прэзыдэнтаў павінна завяршыцца падпісаньнем амэрыканска-польскай дэклярацыі аб стратэгічным партнэрстве абедзьвюх краін. Дзесяць гадоў таму назад ЗША і Польшча ўжо падпісвалі падобны дакумэнт. Кіраўнік канцылярыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі анансаваў, што ў дэклярацыі павінны быць пашыраныя ўмовы ваеннага супрацоўніцтва, а таксама супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры.
«Сумесная пазыцыя адносна станоўчага элемэнта – інфраструктурных інвэстыцый і гандлю ў галіне энэргетычных рэсурсаў паміж Польшчай і ЗША, і сумесныя інвэстыцыі ў энэргетычную інфраструктуру, а таксама сумеснае процідзеяньне ініцыятывам, якія зьнішчаюць адкрыты рынак эўрапейскага газу, напрыклад, зьяўляецца «Паўночны паток-2», – заявіў Кшыштаф Шчэрскі.
Мяркуецца, што падчас сустрэчы прэзыдэнты Польшчы і ЗША таксама абмяркуюць увядзеньне новых санкцый супраць Ірана, а таксама ядзернае пагадненьне з Тэгеранам, якое Амэрыка скасавала некалькі месяцаў таму назад.
У той жа час адзначаецца, што Анджэй Дуда і Дональд Трамп ня будуць абмяркоўваць тэму адмены візаў у ЗША для палякаў.
Першыя лэдзі Агата Корнхаузер-Дуда і Мелані Трамп таксама правядуць асобную сустрэчу.

Сустрэча прэзыдэнтаў адбудзецца пасьля 18 гадзіны, паводле польскага часу. Тэмы абмеркаваньня лідара Польшчы і прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа – гэта, перш за ўсё, ваеннае супрацоўніцтва і энэргетыка.

Сустрэча прэзыдэнтаў павінна завяршыцца падпісаньнем амэрыканска-польскай дэклярацыі аб стратэгічным партнэрстве абедзьвюх краін. Дзесяць гадоў таму назад ЗША і Польшча ўжо падпісвалі падобны дакумэнт. Кіраўнік канцылярыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі анансаваў, што ў дэклярацыі павінны быць пашыраныя ўмовы ваеннага супрацоўніцтва, а таксама супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры.

«Сумесная пазыцыя адносна станоўчага элемэнта – інфраструктурных інвэстыцый і гандлю ў галіне энэргетычных рэсурсаў паміж Польшчай і ЗША, і сумесныя інвэстыцыі ў энэргетычную інфраструктуру, а таксама сумеснае процідзеяньне ініцыятывам, якія зьнішчаюць адкрыты рынак эўрапейскага газу, напрыклад, зьяўляецца «Паўночны паток-2», – заявіў Кшыштаф Шчэрскі.

Мяркуецца, што падчас сустрэчы прэзыдэнты Польшчы і ЗША таксама абмяркуюць увядзеньне новых санкцый супраць Ірана, а таксама ядзернае пагадненьне з Тэгеранам, якое Амэрыка скасавала некалькі месяцаў таму назад.

У той жа час адзначаецца, што Анджэй Дуда і Дональд Трамп ня будуць абмяркоўваць тэму адмены візаў у ЗША для палякаў.

Першыя лэдзі Агата Корнхаузер-Дуда і Мелані Трамп таксама правядуць асобную сустрэчу.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт