Logo Polskiego Radia
Print

Расея абвінавачвае Ізраіль у зьбіцьці ІЛ-20

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.09.2018 11:48
Ізраільскія F-16 выкарысталі Іл-20 у якасьці шчыта, за якім схаваліся ад сырыйскіх ракет.
PAP/EPA/ALEXANDER ZEMLIANICHENKO / POOL

Расея абвінавачвае Ізраіль у зьбіцьці ІЛ-20
Расейскае Міністэрства абароны абвінаваціла Ізраіль у зьбіцьці расейскага самалёту ІЛ-20. Расейскі ваенны самалёт зьнік над Міжземным морам у той момант, калі ізраільскія зьнічшальнікі праводзілі атаку на сырыйскія аб’екты ў правінцыі Латакія. Паводле расейскага боку, ізраільскія F-16 выкарысталі Іл-20 у якасьці шчыта, за якім схаваліся ад ракет сырыйскай супрацьпаветранай абароны. Расейскі самалёт зьбіла ракетная ўстаноўка С-300. На борце самалёту былі 15 расейскіх жаўнераў.
Здарэньне адбылося ноччу з панядзелка на аўторак, 35 км ад узьбярэжжа Сырыі. У расейскім міністэрстве паведамляюць, што Ізраіль паведаміў расейскі бок пра плянаваную апэрацыю толькі хвіліну да яе пачатку. Паводле Масквы, ізраільская армія падвергла небясьпецы самалёты і судны, якія знаходзіліся блізу цэлі. «У сувязі з гэтым мы маем права на адэкватны адказ», – сьцьвердзілі ў Міністэрстве абароны Расеі.

Расейскае Міністэрства абароны абвінаваціла Ізраіль у зьбіцьці расейскага самалёту ІЛ-20. Расейскі ваенны самалёт зьнік над Міжземным морам у той момант, калі ізраільскія зьнічшальнікі праводзілі атаку на сырыйскія аб’екты ў правінцыі Латакія.

Паводле расейскага боку, ізраільскія F-16 выкарысталі Іл-20 у якасьці шчыта, за якім схаваліся ад ракет сырыйскай супрацьпаветранай абароны. Расейскі самалёт зьбіла ракетная ўстаноўка С-300. На борце самалёту былі 15 расейскіх жаўнераў.

Здарэньне адбылося ноччу з панядзелка на аўторак, 35 км ад узьбярэжжа Сырыі. У расейскім міністэрстве паведамляюць, што Ізраіль паведаміў расейскі бок пра плянаваную апэрацыю толькі хвіліну да яе пачатку. Паводле Масквы, ізраільская армія падвергла небясьпецы самалёты і судны, якія знаходзіліся блізу цэлі. «У сувязі з гэтым мы маем права на адэкватны адказ», – сьцьвердзілі ў Міністэрстве абароны Расеі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт