Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі з сёньня зноў даражэе паліва

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.09.2018 10:32
Гэта ўжо сямнаццатае павышэньне ў гэтым годзе.
Pixabay/CC0 License/IADE-Michoko

У Беларусі зноў даражэе маторнае паліва – кошты мяняюцца ўжо ў 17-ы раз цягам гэтага года. Як паведамляе прэс-служба канцэрна «Белнафтахім», з 23 верасьня цэны будуць такія: АІ-92-К5-Еўра – 1,36 руб., АІ-95-К5-Еўра – 1,44 руб., АІ-98-К5-Еўра – 1,65 руб., ДП – 1,44 руб.

У апошні месяц «Белнафтахім» штотыдзень павышае кошты на маторнае паліва: мінулым разам гэта адбылося 16 верасьня.

Канцэрн абумоўлівае гэта палітыкай паступовага павелічэньня коштаў, каб айчынныя НПЗ маглі кампэнсаваць выдаткі на вытворчасьць нафтапрадуктаў.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт