Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адкрылі выставу «Жанчыны ў барацьбе за незалежнасьць Польшчы»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.10.2018 15:02
У 1918 годзе, калі Польшча ішла на шляху да незалежнасьці, жанчыны з розных арганізацый поруч з мужчынамі ваявалі за адраджэньне радзімы.
Львоўскія жанчыны з кулямётам, 1918 годЛьвоўскія жанчыны з кулямётам, 1918 годфота: Нацыянальная бібліятэка Польшчы (Biblioteka Narodowa/POLONA)

«Жанчыны ў барацьбе за незалежнасьць Польшчы» – так называецца выстава, якая была адкрытая сёньня ў Варшаве. Удзел у цырымоніі адкрыцьця экспазыцыі прынялі намесьнік старшыні Сэнату Польшчы Марыя Коц і намесьнік старшыні Эўрапейскага парлямэнту Рышард Чарнэцкі. Ініцыятарам стварэньня экспазыцыі выступіла Ліга польскіх жанчын.
На 26 стэндах прадстаўленыя здымкі й артэфакты 100-гадовай даўніны. У 1918 годзе, калі Польшча ішла на шляху да незалежнасьці, жанчыны з розных арганізацый поруч з мужчынамі ваявалі за адраджэньне радзімы. У 1918 годзе была створаная вялікая арганізацыя Ліга жанчын, якая ў мірны час занялася дапамогай сіротам, інвалідам, бядоце. Арганізацыя таксама заклікала жанчын не сядзець дома, а працаваць, каб быць больш незалежнымі ад мужчын.
Экспазыцыя складаецца з фотаздымкаў і іншых гістарычных матэрыялаў з фондаў шэрагу польскіх і варшаўскіх архіваў.
Выстава працуе да 22 кастрычніка ў Доме Палёніі па вуліцы Кракаўскае Прадмесьце.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт