Logo Polskiego Radia
Print

Адбылася сустрэча кіраўнікоў Беларусі й Расеі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 13.10.2018 09:27
«Гэта такі горад, я б нават сказаў, больш рускі, чым беларускі, таму што гэта ўсход Беларусі».
Уладзімер Пуцін і Аляксандар ЛукашэнкаУладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнкаkremlin.ru

Адбылася сустрэча кіраўнікоў Беларусі й Расеі
Аляксандар Лукашэнка й Уладзімер Пуцін правялі сустрэчу перад пленарным пасяджэньнем V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі 12 кастрычніка ў Магілёве.
Лукашэнка вітаў Пуціна «на магілёўскай зямлі», на якой расейскі прэзыдэнт, на думку яго беларускага калегі, «адчувае сябе як дома». «Гэта такі горад, я б нават сказаў, больш рускі, чым беларускі, таму што гэта ўсход Беларусі. Заўсёды рад бачыць вас тут. Шмат што зроблена да гэтага Форуму рэгіёнаў. Прыяжджайце ў любы час», – заявіў кіраўнік Беларусі.
Расейскі прэзыдэнт падзякаваў Лукашэнку за запрашэньне на форум, а жыхарам Магілёва – за гасьціннасьць. Паводле яго слоў, горад «вельмі мілы, сымпатычны, прыбраны, прыгожы». «Хачу сказаць словы падзякі і кіраўнікам горада, таму што яны ўтрымліваюць яго ў вельмі прыстойным стане – відаць па стане дарог, навакольнай інфраструктуры, у якім яна стане знаходзіцца», – адзначыў Пуцін.
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі прайшоў 10–12 кастрычніка ў Магілёве. Яго цэнтральным мерапрыемствам было пленарнае пасяджэньне, прысьвечанае «прыярытэтным кірункам разьвіцьця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва». На пленарным пасяджэньні прысутнічаюць кіраўнікі Савета Фэдэрацыі Фэдэральнага сходу Расеі й Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, кіраўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, выканаўчых і заканадаўчых органаў дзяржаўнай улады суб'ектаў РФ і абласьцей Беларусі, прадстаўнікі буйнога бізнэсу, грамадзкіх і навуковых арганізацый.
belapan.by/эж

Аляксандар Лукашэнка й Уладзімер Пуцін правялі сустрэчу перад пленарным пасяджэньнем V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі 12 кастрычніка ў Магілёве.

Лукашэнка вітаў Пуціна «на магілёўскай зямлі», на якой расейскі прэзыдэнт, на думку яго беларускага калегі, «адчувае сябе як дома». «Гэта такі горад, я б нават сказаў, больш рускі, чым беларускі, таму што гэта ўсход Беларусі. Заўсёды рад бачыць вас тут. Шмат што зроблена да гэтага Форуму рэгіёнаў. Прыяжджайце ў любы час», – заявіў кіраўнік Беларусі.

Расейскі прэзыдэнт падзякаваў Лукашэнку за запрашэньне на форум, а жыхарам Магілёва – за гасьціннасьць. Паводле яго слоў, горад «вельмі мілы, сымпатычны, прыбраны, прыгожы». «Хачу сказаць словы падзякі і кіраўнікам горада, таму што яны ўтрымліваюць яго ў вельмі прыстойным стане – відаць па стане дарог, навакольнай інфраструктуры, у якім яна стане знаходзіцца», – адзначыў Пуцін.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі прайшоў 10–12 кастрычніка ў Магілёве. Яго цэнтральным мерапрыемствам было пленарнае пасяджэньне, прысьвечанае «прыярытэтным кірункам разьвіцьця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва».

На пленарным пасяджэньні прысутнічаюць кіраўнікі Савета Фэдэрацыі Фэдэральнага сходу Расеі й Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, кіраўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, выканаўчых і заканадаўчых органаў дзяржаўнай улады суб'ектаў РФ і абласьцей Беларусі, прадстаўнікі буйнога бізнэсу, грамадзкіх і навуковых арганізацый.

belapan.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт