Logo Polskiego Radia
Print

Польшча шукае новыя рынкі для сваіх інвэстыцый

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.10.2018 13:16
Польскае агенцтва па інвэстыцыях і гандлі стварае сетку сваіх замежных офісаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча шукае новых рынкаў для сваіх інвэстыцый
Польскае агенцтва па інвэстыцыях і гандлі стварае сетку сваіх замежных офісаў.
На прыканцы 2018 і пачатку 2019 гадоў Польскае агенцтва па інвэстыцыях і гандлі плянуе закончыць адкрыцьцё сеткі сваіх замежных офісаў. У цяперашні час гэткія офісы працуюць на амаль 60 рынках на ўсіх кантынэнтах.
Іх мэта – стымуляваньне польскага экспарту й інвэстыцый польскіх кампаній на замежных рынках, а таксама прыцягненьне інвэстараў у Польшчу.
Паводле намесьніка старшыні Польскага агенцтва па інвэстыцыях і гандлі Войцеха Фэдкі (Wojciech Fedko), канчаткова па ўсім сьвеце павінна дзейнічаць 70 аддзелаў агенцтва.
Нагодай для падвядзеньня вынікаў працы, тых офісаў, якія ўжо дзейнічаюць, будзе Першы Форум падтрымкі польскага бізнэсу за мяжой, які 25 кастрычніка адбудзецца на нацыянальным стадыёне ў Варшаве (PGE Narodowy).
Прадстаўнікі малога й сярэдняга бізнэсу, якія працуюць за мяжой або плянуюць гэткую дзейнасьць змогуць прыняць удзел у сэмінарах і сустрэчы з экспэртамі.
аз

На прыканцы 2018 і пачатку 2019 гадоў Польскае агенцтва па інвэстыцыях і гандлі плянуе закончыць адкрыцьцё сеткі сваіх замежных офісаў. У цяперашні час гэткія офісы працуюць на амаль 60 рынках на ўсіх кантынэнтах.

Іх мэта – стымуляваньне польскага экспарту й інвэстыцый польскіх кампаній на замежных рынках, а таксама прыцягненьне інвэстараў у Польшчу.

Паводле намесьніка старшыні Польскага агенцтва па інвэстыцыях і гандлі Войцеха Фэдкі (Wojciech Fedko), канчаткова па ўсім сьвеце павінна дзейнічаць 70 аддзелаў агенцтва.

Нагодай для падвядзеньня вынікаў працы офісаў, якія ўжо дзейнічаюць, будзе Першы Форум падтрымкі польскага бізнэсу за мяжой, які 25 кастрычніка адбудзецца на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве (PGE Narodowy).

Прадстаўнікі малога й сярэдняга бізнэсу, якія працуюць за мяжой або плянуюць гэткую дзейнасьць, змогуць прыняць удзел у сэмінарах і сустрэчы з экспэртамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт