Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда ня возьме ўдзелу ў маршы польскіх нацыяналістаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.10.2018 17:18
„З раніцы да вечара ён будзе ўдзельнічаць у дзяржаўных мерапрыемствах”, - сказаў прэс-сакратар прэзыдэнта.
Анджэй Дуда ня возьме ўдзелу ў маршы польскіх нацыяналістаў.Анджэй Дуда ня возьме ўдзелу ў маршы польскіх нацыяналістаў.PAP/Darek Delmanowicz

Анджэй Дуда ня возьме ўдзелу ў маршы польскіх нацыяналістаў
„З раніцы да вечара ён будзе ўдзельнічаць у дзяржаўных мерапрыемствах”, - сказаў прэс-сакратар прэзыдэнта.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда ня возьме ўдзелу ў Маршы незалежнасьці 11 лістапада. Пра гэта паведаміў яго прэс-сакратар.
Блажэй Спыхальскі заявіў, што прэзыдэнт не аспрэчвае значэньня сумеснага сьвяткаваньня гэтага дня, але ў яго ёсьць ужо іншыя абавязкі.
„Прэзыдэнт з раніцы да позьняга вечара будзе ўдзельнічаць у дзяржаўных мерапрыемствах ”, - сказаў Спыхальскі.
Нацыяналісты, арганізатары маршу, афіцыйна запрасілі прэзыдэнта Польшчы да ўдзелу ў маршы ў апошні аўторак. Яны хацелі, каб Анджэй Дуда выступіў з прамовай на пачатку шэсьця. Лёзунг сёлетняга маршу: „Бог, гонар й айчына”.
аз

Прэзыдэнт Анджэй Дуда ня возьме ўдзелу ў Маршы незалежнасьці 11 лістапада. Пра гэта паведаміў яго прэс-сакратар.

Блажэй Спыхальскі (Błażej Spychalski) заявіў, што прэзыдэнт не аспрэчвае значэньня сумеснага сьвяткаваньня гэтага дня, але ў яго ёсьць ужо іншыя абавязкі.

„Прэзыдэнт з раніцы да позьняга вечара будзе ўдзельнічаць у дзяржаўных мерапрыемствах”, - сказаў Спыхальскі.

Нацыяналісты, арганізатары маршу, афіцыйна запрасілі прэзыдэнта Польшчы да ўдзелу ў маршы ў апошні аўторак. Яны хацелі, каб Анджэй Дуда выступіў з прамовай на пачатку шэсьця. Лёзунг сёлетняга маршу: „Бог, гонар й Айчына”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт