Logo Polskiego Radia
Print

Цягам 24 гадоў палякі імпартуюць з ЗША 29,5 млн тон звадкаванага газу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.11.2018 11:06
Кантракт па гэтай справе заключылі кампанія PGNiG і Cheniere Marketing International.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда й міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры.Прэзыдэнт Анджэй Дуда й міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры.PAP/Radek Pietruszka

Цягам 24 гадоў палякі імпартуюць з ЗША 29,5 млн тон звадкаванага газу
Кантракт па гэтай справе заключылі кампанія PGNiG і Cheniere Marketing International.
Польшча будзе купляць газ са Злучаных Штатаў Амэрыкі. Польская нафта-газавая кампанія PGNiG падпісала 24-гадовы кантракт з кампаніяй Cheniere Marketing International на пастаўкі звадкаванага газу з ЗША.
У цырымоніі прынялі ўдзел прэзыдэнт Анджэй Дуда й міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры.
Польскі прэзыдэнт паясьніў, што перамовы аб пастаўках пачаліся яшчэ падчас візыту Дональда Трампа ў Польшчы.
У сваю чаргу міністар Рык Пэры дадаў, што польска-амэрыканскае пагадненьне, гэта сыгнал для Эўропы, што ейная энэргетычная будучыня можа абапірацца на бясьпеку й дывэрсыфікацыю паставак.
Газавае пагадненьне пачне дзейнічаць з наступнага году. Звадкаваны газ з тэрміналаў Люізыяне й Тэхасе будзе пастаўляцца ў газапорт у горадзе Сьвінауйсьце на ўзьбярэжжы Балтыкі.
У адпаведнасьці з кантрактам цягам 24 гадоў палякі імпартуюць 29,5 млн тонаў звадкаванага газу, то бок каля 40 мільярдаў кубічных мэтраў.
Польшча штогод выкарыстоўвае каля 17,5 млрд кубамэтраў газу.
аз

Польшча будзе купляць газ у Злучаных Штатаў Амэрыкі. Польская нафта-газавая кампанія PGNiG падпісала 24-гадовы кантракт з кампаніяй Cheniere Marketing International на пастаўкі звадкаванага газу з ЗША.

У цырымоніі прынялі ўдзел прэзыдэнт Анджэй Дуда й міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры.

Польскі прэзыдэнт паясьніў, што перамовы аб пастаўках пачаліся яшчэ падчас візыту Дональда Трампа ў Польшчы.

У сваю чаргу міністар Рык Пэры дадаў, што польска-амэрыканскае пагадненьне, гэта сыгнал для Эўропы, што ейная энэргетычная будучыня можа абапірацца на бясьпеку й дывэрсыфікацыю паставак.

Газавае пагадненьне пачне дзейнічаць з наступнага году. Звадкаваны газ з тэрміналаў у Люізыяне й Тэхасе будзе пастаўляцца ў газапорт у горадзе Сьвінауйсьце на ўзьбярэжжы Балтыкі.

У адпаведнасьці з кантрактам цягам 24 гадоў палякі імпартуюць 29,5 млн тонаў звадкаванага газу, то бок каля 40 мільярдаў кубічных мэтраў.
Польшча штогод выкарыстоўвае каля 17,5 млрд кубамэтраў газу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт