Logo Polskiego Radia
Print

Агляд кастрычніцкага нумару выданьня беларусаў Падляшша Czasopis

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.11.2018 08:08
«Я запытаўся, чаго яны плачуць? І пачуў адказ: «Мы плачам, бо першы раз пачулі беларускае казаньне».

Паважаныя радыёслухачы, сёньняшні агляд друку будзе прысьвечаны кастрычніцкаму выданьню грамадзка-культурнага штомесячніка беларусаў Падляшша пад назвай «Часопіс».
PAUZA
У падляскіх вёсках засталося шмат драўлянай архітэктуры зь першай паловы ХХ стагодзьдзя. Драўляныя пабудовы зьяўляюцца ўнікальным помнікам народнага дойлідзтва.
Сяляне зь Гайнаўшчыны мелі ўдоваль высакаякаснай драўніны зь Белавескай Пушчы, з неабмежаванай колькасьці будаўнічых матэрыялаў вынікала разнастайнасьць драўлянай забудовы гэтай часткі Падляшша.
Таксама асаблівай рысай драўлянай забудовы ў гэтым рэгіёне была, дзе-нідзе і застаецца дагэтуль непафарбаваная шалёўка.
У найстарэйшых хатах, якія былі пабудаваныя ў другой палове ХІХ стагодзьдзя, перакрыжаваныя дошкі на краях даху маюць выразкі ў форме птушыных альбо конскіх галоў. Гэткая аздоба мела магічнае значэньне –яна адпужвала ад сялібы злыя духі.
Аднак, у аздабленьні вуглоў хат жыхароў Падляшша дамінавалі геамэтрычныя фігуры. На куты прыбіваліся прамавугольныя або рамбаідальныя дошчачкі, часта двух або нават трохпалозныя. На вятроўках найчасьцей выступае матыў сэрца або трохвугольніка, а таксама прамавугольныя зубкі.
Ганак, таксама выконваў дэкаратыўную функцыю. Зазвычай дыхтоўная архітэктурная разьба выступала каля калёнак падстрэшніку, на шчыце й на вятроўках. Гэтыя элемэнты аздобы былі працягам агульнага ўпрыгожваньня хаты, у якое ўваходзілі ліштвы, шалёўка зь аналягічным арнамэнтам.
Аздоба сялянскай хаты была пэўным спаборніцтвам паміж мясцовымі народнымі майстрамі. Кожны зь іх імкнуўся выканаць нешта непаўторнае й дзякуючы гэтаму разрэклямаваць свае паслугі сярод іншых сялян.
Традыцыйнае архітэктурнае ўпрыгожваньне драўляных хат ды цэркваў яшчэ захавалася ў некаторых вёсках Падляшша, а ў прыватнасьці ў Белавежы, Вітаве, Войнаўцы ды некаторых іншых.
PAUZA
Янка Целушэцкі, адзін з аўтараў «Часопіса», зьвяртае ўвагу на апусьценьне падляскіх вёсак. Найхутчэй гэты працэс адбываецца ў Гайнаўскім, Бельскім ды Семятыцкім паветах. Усе яны знаходзяцца ва ўсходняй частцы Беласточчыны. У вёсках разьмешчаных на гэтых тэрыторыях пераважную большасьць складаюць людзі прыстарэлага ўзросту.
Аднак найхутчэй выміраюць вёскі ў ваколіцах Гайнаўкі. Янка Целушэцкі, ў сваім артыкуле зьвяртае ўвагу на тое, што да адмоўных дэмаграфічных працэсаў на Падляшшы таксама спрычыніўся алькагалізм часткі мясцовых жыхароў. Менавіта зь прычыны злоўжываньня алькагольнымі напоямі значная колькасьць мужчын сыходзяць у іншы сьвет у працаздольным узросьце.
Паводле статыстычных дасьледаваньняў аўтара, у Дубіцкай, Кляшчэлеўскай, Нараўчанскай, Нарваўскай і Чаромхаўскай гмінах Гайнаўскага павета ды ў некаторых іншых мясцовасьцях, у сярэднім памірае ў 2-3 болей людзей чымсьці нараджаецца. Напрыклад, у Дубіцкай гміне сёлета нарадзілася 10 дзяцей, а памерала 33 чалавека.
На паўночна-ўсходніх ускрайках Падляшша, уздоўж мяжы зь Беларусьсю, вёскі паціху паміраюць, падсумоўвае Янка Целушэцкі.
PAUZA
У пастаяннай рубрыцы «Календарыюм» аўтары «Часопіса» нагадваюць пра стан беларускай мовы ў касьцёлах Падляшша падчас ІІ Сусьветнай вайны. Часопіс цытуе выказваньне беларускага ксяндза Яна Семашкевіча зьмешчанага ў выданьні «Новая дарога» за 8 жніўня 1943 года.
«Традыцыя беларускай мовы ў касьцёлах Беласточчыны жывая. У гэтым кутку нашай бацькаўшчыны надта шмат амбітных і рашучых беларусаў-каталікоў. Яны працуюць над тым каб фундамэнтальна ўмацаваць беларускую мову ў касьцёле. (...) Беларусы-каталікі маюць сваіх пробашчаў, якія пераважна дасканала валодаюць беларускай мова. У гэтую вайну, у адной зь парафіяў прамаўляў казаньне па-беларуску. Тады людзі заплакалі. Я запытаўся, чаго яны плачуць? І пачуў адказ «Мы плачам, бо мы першы раз пачулі беларускае казаньне», – менавіта так пісаў ксёндз
Янка Семашкевіч у 1943 годзе.
Нагадаю, гэтае цытата была зьмешчаная ў кастрычніцкім нумары грамадзка-культурнага штомесячніка беларусаў Падляшша «Часопіс», агляд якога, паважаныя радыёслухачы, вы толькі што праслухалі.
Czasopis/эж

Дадзены агляд друку прысьвечаны кастрычніцкаму выданьню грамадзка-культурнага штомесячніка беларусаў Падляшша пад назвай «Часопіс».

У падляскіх вёсках засталося шмат драўлянай архітэктуры зь першай паловы ХХ стагодзьдзя. Драўляныя пабудовы зьяўляюцца ўнікальным помнікам народнага дойлідзтва. Сяляне зь Гайнаўшчыны мелі ўдоваль высакаякаснай драўніны зь Белавескай Пушчы, з неабмежаванай колькасьці будаўнічых матэрыялаў вынікала разнастайнасьць драўлянай забудовы гэтай часткі Падляшша.

Таксама асаблівай рысай драўлянай забудовы ў гэтым рэгіёне была, дзе-нідзе і застаецца дагэтуль непафарбаваная шалёўка. У найстарэйшых хатах, якія былі пабудаваныя ў другой палове ХІХ стагодзьдзя, перакрыжаваныя дошкі на краях даху маюць выразкі ў форме птушыных альбо конскіх галоў. Гэткая аздоба мела магічнае значэньне – яна адпужвала ад сялібы злыя духі.

Аднак, у аздабленьні вуглоў хат жыхароў Падляшша дамінавалі геамэтрычныя фігуры. На куты прыбіваліся прамавугольныя або рамбаідальныя дошчачкі, часта двух або нават трохпалозныя. На вятроўках найчасьцей выступае матыў сэрца або трохвугольніка, а таксама прамавугольныя зубкі.

Ганак, таксама выконваў дэкаратыўную функцыю. Зазвычай дыхтоўная архітэктурная разьба выступала каля калёнак падстрэшніку, на шчыце й на вятроўках. Гэтыя элемэнты аздобы былі працягам агульнага ўпрыгожваньня хаты, у якое ўваходзілі ліштвы, шалёўка зь аналягічным арнамэнтам.

Аздоба сялянскай хаты была пэўным спаборніцтвам паміж мясцовымі народнымі майстрамі. Кожны зь іх імкнуўся выканаць нешта непаўторнае й дзякуючы гэтаму разрэклямаваць свае паслугі сярод іншых сялян.Традыцыйнае архітэктурнае ўпрыгожваньне драўляных хат ды цэркваў яшчэ захавалася ў некаторых вёсках Падляшша, а ў прыватнасьці ў Белавежы, Вітаве, Войнаўцы ды некаторых іншых.

Янка Целушэцкі, адзін з аўтараў «Часопіса», зьвяртае ўвагу на апусьценьне падляскіх вёсак. Найхутчэй гэты працэс адбываецца ў Гайнаўскім, Бельскім ды Семятыцкім паветах. Усе яны знаходзяцца ва ўсходняй частцы Беласточчыны. У вёсках разьмешчаных на гэтых тэрыторыях пераважную большасьць складаюць людзі прыстарэлага ўзросту.

Аднак найхутчэй выміраюць вёскі ў ваколіцах Гайнаўкі. Янка Целушэцкі, ў сваім артыкуле піша аб тым, што да адмоўных дэмаграфічных працэсаў на Падляшшы сярод іншага спрычыніўся алькагалізм часткі мясцовых жыхароў. Менавіта зь прычыны злоўжываньня алькагольнымі напоямі значная колькасьць мужчын сыходзяць у іншы сьвет у працаздольным узросьце.

Паводле статыстычных дасьледаваньняў аўтара, у Дубіцкай, Кляшчэлеўскай, Нараўчанскай, Нарваўскай і Чаромхаўскай гмінах Гайнаўскага павета ды ў некаторых іншых мясцовасьцях, у сярэднім памірае ў 2-3 болей людзей чымсьці нараджаецца. Напрыклад, у Дубіцкай гміне сёлета нарадзілася 10 дзяцей, а памерала 33 чалавека. На паўночна-ўсходніх ускрайках Падляшша, уздоўж мяжы зь Беларусьсю, вёскі паціху паміраюць, падсумоўвае Янка Целушэцкі.

У пастаяннай рубрыцы «Календарыюм» аўтары «Часопіса» нагадваюць пра стан беларускай мовы ў касьцёлах Падляшша падчас ІІ Сусьветнай вайны. Цытуецца выказваньне беларускага ксяндза Яна Семашкевіча, зьмешчанае ў выданьні «Новая дарога» за 8 жніўня 1943 года.

«Традыцыя беларускай мовы ў касьцёлах Беласточчыны жывая. У гэтым кутку нашай бацькаўшчыны надта шмат амбітных і рашучых беларусаў-каталікоў. Яны працуюць над тым каб фундамэнтальна ўмацаваць беларускую мову ў касьцёле. (...) Беларусы-каталікі маюць сваіх пробашчаў, якія пераважна дасканала валодаюць беларускай мова. У гэтую вайну, у адной зь парафіяў прамаўляў казаньне па-беларуску. Тады людзі заплакалі. Я запытаўся, чаго яны плачуць? І пачуў адказ: «Мы плачам, бо першы раз пачулі беларускае казаньне», – менавіта так пісаў ксёндз Ян Семашкевіч у 1943 годзе.

Цытата была зьмешчаная ў кастрычніцкім нумары грамадзка-культурнага штомесячніка беларусаў Падляшша «Часопіс».

Czasopis/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт