Logo Polskiego Radia
Print

Як Польшча хацела мець заморскія калёніі й што з гэтага атрымалася (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.11.2018 08:02
  • калёніі.mp3
Да каляніяльнай гонкі, хоць і зь вялікім спазьненьнем, спрабавала далучыцца й Польшча, накіраваўшы сваю ўвагу перш за ўсё на Афрыку.
У Польшчы хоць і не было калёній, але існавалі паказальныя атрады каляніяльных войск У Польшчы хоць і не было калёній, але існавалі паказальныя атрады каляніяльных войск

У сусьветнай гісторыі існуе паняцьце «гонкі за Афрыку» альбо «бойкі за Афрыку». Гэтак называецца пэрыяд вострай канкурэнцыі шэрагу дзяржаў Эўропы за правядзеньне дасьледчых прац і ваенных апэрацый, у канчатковым выніку накіраваных на захоп новых тэрыторый у Афрыцы. Да гэтай гонкі, хоць і зь вялікім спазьненьнем, спрабавала далучыцца й Польшчы.
Польшча стала незалежнай краінай 11 лістапада 1918 году. Да гэтага часу цягам больш чым 123 гады яе не было на палітычнай карце сьвету, бо дзяржава была падзеленая паміж трымя імпэрыямі: Расеяй, Аўстра-Вугоршчынай і Нямеччынай. У сувязі з гэтым Варшаву абмінула каляніяльная гонка, якая пачалася ў другой палове 19-га стагодзьдзя і ўдзел у якой прынялі наймацнейшыя эўрапейскія краіны. Дык вось, пасьля атрыманьня незалежнасьці Варшава пачала сур’ёзна думаць над тым, каб мець свае калёніі, аднак у выніку пляны не ўдалося рэалізаваць перш за ўсё з-за адсутнасьці фінансавых сродкаў і магчымасьцей.
Каляніяльныя пляны ў адроджанай Польшчы зьявіліся ўжо ў 1919 годзе – праз год пасьля незалежнасьці. Прадстаўнік Варшавы на вэрсальскай канфэрэнцыі заклікаў пераможныя дзяржавы прызнаць Варшаве 10% нямецкіх калёній. Аднак просьба не была ўзятая пад увагу.
Каляніяльныя пляны Варшавы зноўку высунуліся на павестку дня ў палове 1920-х гадоў. У 1924 годзе была створаная грамадзкая арганізацыя Марская й рачная ліга, якая ў 1930 годзе зьмяніла назву на Марская й каляніяльная ліга. У 1939 годзе яе членамі быў 1 млн чалавек. За асноўную задачу яна ставіла збор грошай на каляніяльную экспансію й яе правядзеньне.
А навошта Польшчы былі патрэбныя калёніі? Па-першае, такім чынам Варшава хацела далучыцца да кола эўрапейскіх каляніяльных дзяржаў, бо ў той час усе моцныя краіны мелі свае заморскія калёніі. Па-другое, у Польшчы вялікай праблемай была перанаселенасьць вёскі. Плянавалася, што частка людзей пераселіцца на заморскія тэрыторыі. І па-трэцяе, калёніі разглядаліся як тэрыторыі збыту польскай прадукцыі.
Варшава прапрацоўвала розныя варыянты. У прыватнасьці, разглядаліся магчымасьці каапэрацыі з Францыяй і Партугаліяй у асваеньні афрыканскіх зямель.
Так, у 1930 годзе ўрады Польшчы й Партугаліі падпісалі пагадненьне аб прадастаўленьні Лісабонам зямель для польскіх перасяленцаў у Анголе. Празь нейкі час у Афрыку накіраваліся першыя палякі. Аднак неўзабаве Партугалія сарвала пагадненьне, паколькі на міжнароднай арэне зьявіліся чуткі нібыта пра тое, што Польшча хоча перахапіць кантроль на Анголай.
У 1934 годзе паміж урадам Польшчы і ўрадам Лібэрыі было падпісанае пагадненьне аб продажы й здачы ў арэнду польскім фірмам 50 сельскагаспадарчых плянтацый. Акрамя таго, у пагадненьні гаварылася, што ў выпадку вайны ў Эўропе Лібэрыя вышле ў Войска Польскае 100 тыс. сваіх салдат. Неўзабаве ў эўрапейскіх сталіцах зьявілася несапраўдная інфармацыя пра тое, што Варшава спрабуе патаемна калянізаваць Лібэрыю, і ўрад апошняй адмовіўся ад супрацы з палякамі. У сваю чаргу плянтатары, якія ўжо прыбылі на кантынэнт, не дасягнулі посьпехаў з-за таго, што ня мелі сельскагаспадарчага досьведу ў трапічным клімаце.
Акрамя таго, прадпрымаліся спробы замацавацца й стварыць польскія населеныя пункты ў Мазамбіку, а таксама ў Бразыліі, але яны таксама не прынесьлі посьпеху.
Найбольш абяцальным праектам быў Мадагаскар. У 1937 годзе Францыі па ўласнай ініцыятыве запрапанавала Польшчы купіць Мадагаскар. У 1938 годзе на Мадагаскар прыбыла польская экспэдыцыя пад кіраўніцтвам маёра Мечыслава Лепэцкага. Пасьля вяртаньня ў Варшаву была апублікаваная справаздача, у якой члены экспэдыцыі рэкамэндавалі ўраду набыць Мадагаскар з мэтай стварэньня польскай заморскай калёніі. Нягледзячы на тое, што ў Францыі актывізаваліся сілы, якія выступалі супраць продажу вострава, перамовы паміж Парыжам і Варшавай па гэтаму пытаньню працягваліся яшчэ ў жніўні 1939 году. А 1 верасьня пачалася Другая сусьветная вайна, якая канчаткова пахавала амбіцыі Польшчы стаць каляніяльнай дзяржавай.
Валеры Саўко
слухайце далучаны гукавы файл
фота: Narodowe Archiwum Cyfrowe

У сусьветнай гісторыі існуе паняцьце «гонкі за Афрыку» альбо «бойкі за Афрыку». Гэтак называецца пэрыяд вострай канкурэнцыі шэрагу дзяржаў Эўропы за правядзеньне дасьледчых прац і ваенных апэрацый, у канчатковым выніку накіраваных на захоп новых тэрыторый у Афрыцы. Да гэтай гонкі, хоць і зь вялікім спазьненьнем, спрабавала далучыцца й Польшча.

Польшча стала незалежнай краінай 11 лістапада 1918 году. Да гэтага часу цягам больш чым 123 гады яе не было на палітычнай карце сьвету, бо дзяржава была падзеленая паміж трымя імпэрыямі: Расеяй, Аўстра-Вугоршчынай і Нямеччынай. У сувязі з гэтым Варшаву абмінула каляніяльная гонка, якая пачалася ў другой палове 19-га стагодзьдзя і ўдзел у якой прынялі наймацнейшыя эўрапейскія краіны.

Дык вось, пасьля атрыманьня незалежнасьці Варшава пачала сур’ёзна думаць над тым, каб мець свае калёніі, аднак у выніку пляны не ўдалося рэалізаваць перш за ўсё з-за адсутнасьці фінансавых сродкаў і магчымасьцей.

Чарнаскуры
Чарнаскуры жаўнер польскага каляніяльнага атраду

Каляніяльныя пляны ў адроджанай Польшчы зьявіліся ўжо ў 1919 годзе – праз год пасьля незалежнасьці. Прадстаўнік Варшавы на вэрсальскай канфэрэнцыі заклікаў пераможныя дзяржавы прызнаць Варшаве 10% нямецкіх калёній. Аднак просьба не была ўзятая пад увагу.

Каляніяльныя пляны Варшавы зноўку высунуліся на павестку дня ў палове 1920-х гадоў. У 1924 годзе была створаная грамадзкая арганізацыя Марская й рачная ліга, якая ў 1930 годзе зьмяніла назву на Марская й каляніяльная ліга. У 1939 годзе яе членамі быў 1 млн чалавек. За асноўную задачу яна ставіла збор грошай на каляніяльную экспансію й яе правядзеньне.

А навошта Польшчы былі патрэбныя калёніі? Па-першае, такім чынам Варшава хацела далучыцца да кола эўрапейскіх каляніяльных дзяржаў, бо ў той час усе моцныя краіны мелі свае заморскія калёніі. Па-другое, у Польшчы вялікай праблемай была перанаселенасьць вёскі. Плянавалася, што частка людзей пераселіцца на заморскія тэрыторыі. І па-трэцяе, калёніі разглядаліся як тэрыторыі збыту польскай прадукцыі.

Варшава прапрацоўвала розныя варыянты. У прыватнасьці, разглядаліся магчымасьці каапэрацыі з Францыяй і Партугаліяй у асваеньні афрыканскіх зямель.Так, у 1930 годзе ўрады Польшчы й Партугаліі падпісалі пагадненьне аб прадастаўленьні Лісабонам зямель для польскіх перасяленцаў у Анголе. Празь нейкі час у Афрыку накіраваліся першыя палякі. Аднак неўзабаве Партугалія сарвала пагадненьне, паколькі на міжнароднай арэне зьявіліся чуткі нібыта пра тое, што Польшча хоча перахапіць кантроль на Анголай.

Афіцэр
Афіцэр каляніяльных войск Польшчы на чале кавалерыйскага эскадрону

У 1934 годзе паміж урадам Польшчы і ўрадам Лібэрыі было падпісанае пагадненьне аб продажы й здачы ў арэнду польскім фірмам 50 сельскагаспадарчых плянтацый. Акрамя таго, у пагадненьні гаварылася, што ў выпадку вайны ў Эўропе Лібэрыя вышле ў Войска Польскае 100 тыс. сваіх салдат. Неўзабаве ў эўрапейскіх сталіцах зьявілася несапраўдная інфармацыя пра тое, што Варшава спрабуе патаемна калянізаваць Лібэрыю, і ўрад апошняй адмовіўся ад супрацы з палякамі. У сваю чаргу плянтатары, якія ўжо прыбылі на кантынэнт, не дасягнулі посьпехаў з-за таго, што ня мелі сельскагаспадарчага досьведу ў трапічным клімаце.

Акрамя таго, прадпрымаліся спробы замацавацца й стварыць польскія населеныя пункты ў Мазамбіку, а таксама ў Бразыліі, але яны таксама не прынесьлі посьпеху.

Найбольш абяцальным праектам быў Мадагаскар. У 1937 годзе Францыі па ўласнай ініцыятыве запрапанавала Польшчы купіць Мадагаскар. У 1938 годзе на Мадагаскар прыбыла польская экспэдыцыя пад кіраўніцтвам маёра Мечыслава Лепэцкага. Пасьля вяртаньня ў Варшаву была апублікаваная справаздача, у якой члены экспэдыцыі рэкамэндавалі ўраду набыць Мадагаскар з мэтай стварэньня польскай заморскай калёніі. Нягледзячы на тое, што ў Францыі актывізаваліся сілы, якія выступалі супраць продажу вострава, перамовы паміж Парыжам і Варшавай па гэтаму пытаньню працягваліся яшчэ ў жніўні 1939 году. А 1 верасьня пачалася Другая сусьветная вайна, якая канчаткова пахавала амбіцыі Польшчы стаць каляніяльнай дзяржавай.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

фота: Narodowe Archiwum Cyfrowe

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт