Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Анджэй Дуда пасьмяротна ўзнагародзіў выбітных палякаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.11.2018 11:16
Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўзнагародзіў пасьмяротна Ордэнам Белага Арла – найважнейшай польскай дзяржаўнай узнагародай, – 25 выбітных палякаў.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда пасьмяротна ўзнагародзіў выбітных палякаў Прэзыдэнт Анджэй Дуда пасьмяротна ўзнагародзіў выбітных палякаў PAP/Rafał Guz

Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўзнагародзіў пасьмяротна Ордэнам Белага Арла – найважнейшай польскай дзяржаўнай узнагародай, – 25 выбітных пісьменьнікаў, мастакоў, навукоўцаў, дзяржаўных і грамадзкіх дзеячаў, духоўных асоб. Сярод узнагароджаных – ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі навуковец Марыя Складоўская-Кюры й пісьменьнік Уладзіслаў Рэймант, палітыкі Раман Дмоўскі, Ігнацы Дашыньскі, Енджэй Марачэўскі, кампазытар Караль Шыманоўскі, мастак Войцех Косак, матэматык Стэфан Банах. Падчас урачыстай цырымоніі ў Каралеўскім Замку ў Варшаве ордэны ад імя ўзнагароджаных прынялі члены сем'яў і прадстаўнікі ўстаноў.
Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасьці, адзначыў, што ўзнагароджаньне пасьмяротна людзей, якія ўнесьлі вялікі ўклад у здабыцьцё незалежнасьці Польшчы і ўславілі ў сьвеце яе імя, зьяўляецца доказам таго, што дзяржава не забывае пра выдатных прадстаўнікоў народу.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўзнагародзіў пасьмяротна Ордэнам Белага Арла – найважнейшай польскай дзяржаўнай узнагародай, – 25 выбітных пісьменьнікаў, мастакоў, навукоўцаў, дзяржаўных і грамадзкіх дзеячаў, духоўных асоб. Узнагароджаньне было прымеркаванае да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.

Сярод узнагароджаных – ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі навуковец Марыя Складоўская-Кюры й пісьменьнік Уладзіслаў Рэймант, палітыкі Раман Дмоўскі, Ігнацы Дашыньскі, Енджэй Марачэўскі, кампазытар Караль Шыманоўскі, мастак Войцех Косак, матэматык Стэфан Банах. Падчас урачыстай цырымоніі ў Каралеўскім замку ў Варшаве ордэны ад імя ўзнагароджаных прынялі члены сем'яў і прадстаўнікі ўстаноў.

Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасьці, адзначыў, што ўзнагароджаньне пасьмяротна людзей, якія ўнесьлі вялікі ўклад у здабыцьцё незалежнасьці Польшчы і ўславілі ў сьвеце яе імя, зьяўляецца доказам таго, што дзяржава не забывае пра выдатных прадстаўнікоў народу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт