Logo Polskiego Radia
Print

„Рэпартэры бязь межаў” зьвярнуліся да міжнародных партнэраў Менска

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.11.2018 09:11
Яны заклікаюць адрэагаваць на хвалю прасьледаваньняў журналістаў у Беларусі.
pixabay.com/Public Domain CC0

„Рэпарцёры бязь межаў” зьвярнуліся да міжнародных партнёраў Менска
Яны заклікаюць адрэагаваць на хвалю прасьледаваньняў журналістаў у Беларусі.
Міжнародная арганізацыя „Рэпарцёры бязь межаў” заклікала партнэраў афіцыйнага Менска ў сьвеце адрэагаваць на хвалю прасьледаваньняў журналістаў у Беларусі. Адпаведная заява апублікаваная 14 лістапада на сайце арганізацыі.
Прадстаўнікі арганізацыі зьвярнулі ўвагу на тое, што ў 2018 годзе ў краіне прысуджаная рэкордная колькасьць штрафаў — каля ста — беларускім журналістам, якія ў асноўным супрацоўнічаюць з польскім тэлеканалам „Белсат”.
„Такая беспрэцэдэнтная колькасьць штрафаў прызначаная выключна для таго, каб заткнуць рот незалежным журналістам(…) Гэта частка татальнай кампаніі, накіраванай на ўціск апошніх крытычных галасоў у СМІ ў краіне. Міжнародныя партнэры Беларусі павінны ў тэрміновым парадку зрабіць націск на ўлады, каб спыніць гэта”, - заявіў кіраўнік аддзела Ўсходняй Эўропы й Цэнтральнай Азіі „Рэпарцёраў бязь межаў” Ёхан Бір.
Прадстаўнікі арганізацыі адзначылі, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць „клясычныя мэтады”, у прыватнасьці яны „змушаюць незалежныя СМІ разьмяшчацца за межамі краіны, а затым адмаўляюць іх карэспандэнтам у акрэдытацыі, прымушаючы іх такім чынам працаваць незаконна”.
„Рэпарцёры бязь межаў” разам з Беларускай асацыяцыяй журналістаў і многімі іншымі міжнароднымі некамэрцыйнымі арганізацыямі з 2008 году заклікаюць улады „перагледзець заканадаўства аб акрэдытацыі замежных СМІ”, аднак улады „працягнулі рабіць больш жорсткім, а не спрашчаць заканадаўства ў сфэры СМІ”.
У „Індэксе свабоды прэсы” - рэйтынгу, які складае гэтая міжнародная арганізацыя, — Беларусь займае 155-е месца сярод 180 краін.
belapan.by/аз

Міжнародная арганізацыя „Рэпартэры бязь межаў” заклікала партнэраў афіцыйнага Менска ў сьвеце адрэагаваць на хвалю прасьледаваньняў журналістаў у Беларусі. Адпаведная заява апублікаваная 14 лістапада на сайце арганізацыі.

Прадстаўнікі арганізацыі зьвярнулі ўвагу на тое, што ў 2018 годзе ў краіне прысуджаная рэкордная колькасьць штрафаў — каля ста — беларускім журналістам, якія ў асноўным супрацоўнічаюць з польскім тэлеканалам „Белсат”.

„Такая беспрэцэдэнтная колькасьць штрафаў прызначаная выключна для таго, каб заткнуць рот незалежным журналістам(…) Гэта частка татальнай кампаніі, накіраванай на ўціск апошніх крытычных галасоў у СМІ ў краіне. Міжнародныя партнэры Беларусі павінны ў тэрміновым парадку зрабіць націск на ўлады, каб спыніць гэта”, - заявіў кіраўнік аддзела Ўсходняй Эўропы й Цэнтральнай Азіі „Рэпартэраў бязь межаў” Ёхан Бір.

Прадстаўнікі арганізацыі адзначылі, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць „клясычныя мэтады”, у прыватнасьці яны „змушаюць незалежныя СМІ разьмяшчацца за межамі краіны, а затым адмаўляюць іх карэспандэнтам у акрэдытацыі, прымушаючы іх такім чынам працаваць незаконна”.

„Рэпартэры бязь межаў” разам з Беларускай асацыяцыяй журналістаў і многімі іншымі міжнароднымі некамэрцыйнымі арганізацыямі з 2008 году заклікаюць улады „перагледзець заканадаўства аб акрэдытацыі замежных СМІ”, аднак улады „працягнулі рабіць больш жорсткім, а не спрашчаць заканадаўства ў сфэры СМІ”.

У „Індэксе свабоды прэсы” - рэйтынгу, які складае гэтая міжнародная арганізацыя, - Беларусь займае 155-е месца сярод 180 краін.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт