Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Польшчы: Санкцыі супраць Расеі павінны быць уведзеныя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.11.2018 11:07
Чапутовіч: Кіеў мае ўсе падставы патрабаваць у Эўразьвязу, NATO, і ААН больш рашучай рэакцыі на расейскую агрэсію.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

МЗС Польшчы: Санкцыі супраць Расеі павінны быць уведзеныя
„Кіеў мае ўсе падставы патрабаваць у Эўразьвязу, NATO, і ААН больш рашучай рэакцыі на расейскую агрэсію”.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) выказваецца за ўвядзеньне санкцый супраць Расеі. Кіраўнік польскай дыпляматыі знаходзіцца зь візытам ва Ўкраіне. З прадстаўнікамі ўкраінскіх уладаў ён будзе размаўляць, між іншым, пра крызіс у Керчанскім праліве.
Яцэк Чапутовіч дадаў, што па гэтай справе Польшча будзе абараняць інтарэсы Ўкраіны, паколькі яны супадаюць з польскімі інтарэсамі.
Паводле міністра, Кіеў мае ўсе падставы патрабаваць у Эўразьвязу, NATO, і ААН больш рашучай рэакцыі на расейскую агрэсію.
„Польшча лічыць, што гэтыя санкцыі (санкцыі супраць Расеі – рэд.) павінны быць уведзеныя”, - сказаў Яцэк Чапутовіч.
Ва Ўкраіне кіраўнік МЗС Польшчы будзе размаўляць таксама пра складаныя пытаньні ў польска-украінскіх адносінах, у тым ліку пра эксгумацыю ахвяр Валынскай разьні. Аднак, як падкрэсьліў міністар, гэтыя справы не павінны прычыняцца да адкрытага канфлікту, паколькі прыярытэтам Польшчы павінна быць „падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт