Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ прадоўжыць санкцыі супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.12.2018 15:57
Згаданае рашэньне будзе прынятае падчас першага дня саміту ЭЗ у Брусэлі.
Источник: pixabay.com/СС0/Creative Commons

ЭЗ прадоўжыць санкцыі супраць Расеі
Згаданае рашэньне будзе прынятае падчас першага дня саміту ЭЗ у Брусэлі.
Заўтра эканамічныя санкцыі Эўразьвязу супраць Расеі будуць падоўжаныя на чарговыя шэсьць месяцаў, то бок да канца ліпеня будучага году. Згаданае рашэньне будзе прынятае падчас першага дня саміту ЭЗ у Брусэлі.
Паводле аднаго з эўрапейскіх дыпляматаў, зь якім размаўляў карэспандэнт грамадзкага Польскага радыё, ні адна краіна не была супраць прадаўжэньня дзейных абмежавальных мераў супраць Расеі.
„Пасьля захопу Расеяй украінскіх караблёў ні адна краіна не асьмелілася выступіць супраць”, - сказаў суразмоўца Польскага радыё.
Ужо раней неафіцыйна гаворка ішла пра магчымасьць прадаўжэньня дзейных санкцый, уведзеных супраць Расеі, між іншым, за анэксію Крыму. Асобным пытаньнем зьяўляецца магчымасьць увядзеньня дадактовых абмежавальным мераў за захоп украінскіх караблёў у Азоўскім моры. На гэта, паводле карэспандэнта Польскага радыё, пакуль сярод дзяржаў-членаў ЭЗ адзінагалосная згода адсутнічае.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт