Logo Polskiego Radia
Print

Украінскі экспэрт: Расея плянуе атакаваць Беларусь

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 14.12.2018 14:09
Акупацыя Ўкраіны не зьяўляецца канчатковай мэтай Расеі, — лічыць кіраўнік Службы інфабясьпекі Рады нацбясьпекі і абароны Ўкраіны.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com

Акупацыя Украіны не зьяўляецца канчатковай мэтай Расеі, а толькі элемэнтам падрыхтоўкі да больш шырокай атакі, якая можа паўплываць у т. л. на Польшчу, — лічыць кіраўнік Службы інфармацыйнай бясьпекі Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Валянцін Пятроў. «На самай справе, мы можам гаварыць аб падрыхтоўцы да сусьветнай вайны», — лічыць Пятроў.

«Калі мы паглядзім на бягучыя ваенныя ініцыятывы Расіі, то можна сказаць, што яны распасьціраюцца ад Паўночнага мора да Сырыі», — адзначае ўкраінскі экспэрт. Ён прагнануе, што глябальны канфлікт можа здарыцца нават праз шэсьць гадоў, але можа пачацца і раней. Паводле слоў Пятрова, Расея «пагражае ня толькі Ўкраіне. Яе пляны заключаюцца ў тым, каб прайсьці праз Украіну, а затым празь Беларусь і дасягнуць Прыбалтыкі і Польшчы».

Niezalezna.pl/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт