Logo Polskiego Radia
Print

Польскі фільм «Халодная вайна» атрымаў Эўрапейскую кінапрэмію

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 16.12.2018 14:00
Таксама фільм «Халодная вайна» заваяваў большасьць узнагарод прэміі, у тым ліку за лепшую рэжысёрскую работу, за лепшую жаночую ролю, а таксама за лепшы сцэнар.
PAP/EPA/CRISTINA QUICLER / POOL

Польскі фільм «Халодная вайна» атрымаў Эўрапейскую кінапрэмію
Стужка «Халодная вайна» польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага была ўаганаравана Эўрапейскай кінапрэміяй у намінацыі «лепшы фільм 2018 года». Таксама фільм «Халодная вайна» заваяваў большасьць узнагарод прэміі, у тым ліку за лепшую рэжысёрскую работу, за лепшую жаночую ролю, а таксама за лепшы сцэнар.
Пасьля ўручэньня ўзнагароды рэжысёр стужкі Павал Паўлікоўскі падзякаваў Эўрапейскай кінаакадэміі: «Для мяне вялікі гонар тое, што я атрымаў галасы чальцоў акадэміі, не правозячы рэклямных кампаніі, не марнаваў грошай. Гэта выдатна, мы павінны і надалей прытрымлівацца такой эўрапейскай традыцыі»
«Халодная вайна» – гэта гісторыя каханьня двух людзей, якая разгортваецца на фоне падзей 1950-х гадоў у Польшчы, Бэрліне, Югаславіі ды Парыжы. За гэты фільм рэжысёр Павал Паўлікоўскі ўжо атрымаў «Залатую пальму» у Канах.
Эўрапейская кінапрэмія ненармальна лічыцца «эўрапейскім Оскарам». Яна ўручаецца зь 1997 года.
З узнагародай Паўла Паўлікоўскага і яго калег павіншаваў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Падчас сёлетняга ўручэньня Эўрапейскай кінапрэміі была адзначана яшчэ адну стужка, сааўтарамі якой былі палякі. «Адзін дзень жыцьця» атрымаў статуэтку як лепшы анімацыйны фільм. Яго сюжэт абапіраецца на аднайменнай кнізе Рышарда Капусьціньскага. У стварэньні фільму прынялі ўдзел 500 чалавек з усёй Эўропы.


Стужка «Халодная вайна» польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага была ўаганаравана Эўрапейскай кінапрэміяй у намінацыі «лепшы фільм 2018 года». Таксама фільм «Халодная вайна» заваяваў большасьць узнагарод прэміі, у тым ліку за лепшую рэжысёрскую работу, за лепшую жаночую ролю, а таксама за лепшы сцэнар.

Пасьля ўручэньня ўзнагароды рэжысёр стужкі Павал Паўлікоўскі падзякаваў Эўрапейскай кінаакадэміі: «Для мяне вялікі гонар тое, што я атрымаў галасы чальцоў акадэміі, не праводзячы рэклямных кампаніі, не марнуючы грошай. Гэта выдатна, мы павінны і надалей прытрымлівацца такой эўрапейскай традыцыі»

«Халодная вайна» – гэта гісторыя каханьня двух людзей, якая разгортваецца на фоне падзей 1950-х гадоў у Польшчы, Бэрліне, Югаславіі ды Парыжы. За гэты фільм рэжысёр Павал Паўлікоўскі ўжо атрымаў «Залатую пальму» у Канах.

Эўрапейская кінапрэмія нефармальна лічыцца «эўрапейскім Оскарам». Яна ўручаецца зь 1997 года. З узнагародай Паўла Паўлікоўскага і яго калег павіншаваў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Падчас сёлетняга ўручэньня Эўрапейскай кінапрэміі была адзначана яшчэ адну стужка, сааўтарамі якой былі палякі. «Адзін дзень жыцьця» атрымаў статуэтку як лепшы анімацыйны фільм. Яго сюжэт абапіраецца на аднайменнай кнізе Рышарда Капусьціньскага. У стварэньні фільму прынялі ўдзел 500 чалавек з усёй Эўропы.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт