Logo Polskiego Radia
Print

МВФ выдзеліць Украіне амаль 4 мільярды даляраў крэдыту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.12.2018 13:03
Першы транш крэдыту ў памеры амаль 1,5 мільярда даляраў Украіна павінна атрымаць да канца бягучага году.
Прэзыдэнт Пётр ПарашэнкаПрэзыдэнт Пётр ПарашэнкаPAP/EPA/STEPAN FRANKO

Цягам бліжэйшых 14 месяцаў Міжнародны валютны фонд выдзеліць Украіне крэдыт у памеры 3 мільярдаў 900 мільёнаў даляраў. Пазыка была абумоўленая рэформай, якую ўкраінскія ўлады павінны былі ажыцьцявіць у краіне.

„Дапамога МВФ - гэта вынік прагрэсу ўкраінскіх рэформаў”, - пракамэнтаваў рашэньне МВФ прэзыдэнт Пётр Парашэнка.

Паводле кіраўніка Ўкраіны, гэта доказ прызнаньня бясспрэчнага прагрэсу макраэканамічнай стабілізацыі ў краіне й посьпеху рэформаў.

Нагадаем, Міжнародны валютны фонд абумовіў прадастаўленьне дапамогі, сярод іншага, паступовай ліквідацыяй дзяржаўных даплатаў да газу, умацаваньнем падатковай сыстэмы й зьніжэньнем інфляцыі.

Надоечы парлямэнт Украіны зацьвердзіў бюджэтны законапраект на будучы год, які бярэ пад увагу дэфіцыт на ўзроўні 2,3% ВУП.

Першы транш крэдыту ў памеры амаль 1,5 мільярда даляраў МВФ павінен выплаціць Украіне яшчэ да канца бягучага году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт