Logo Polskiego Radia
Print

Сьпікер польскага Сэйму абмяркоўвае польска-летувіскія адносіны ў Вільні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.12.2018 14:02
Станіслаў Карчэўскі сустрэнецца, між іншым, са сваім летувіскім калегам Віктарасам Пранцкецісам.
Cьпікер польскага Сэйму Станіслаў Карчэўскі.Cьпікер польскага Сэйму Станіслаў Карчэўскі.PAP/Jakub Kamiński

Сьпікер польскага Сэйму абмяркоўвае польска-летувіскія адносіны ў Вільні
Станіслаў Карчэўскі сустрэнецца, між іншым, са сваім летувіскім калегам Віктарасам Пранцкецісам.
З ускладаньня кветак на могілках Росы ў Вільні пачаўся візыт сьпікера польскага Сэйму ў Летуве. Нагадаем, могілкі Росы – гэта адна з польскіх нацыянальных нэкраполіяў. Тут, між іншым, пахаваная маці Юзэфа Пілсудскага й сэрца маршала.
„Гэта месца, якое абавязкова наведаць. Тут мы ўшаноўваем маршала, то бок таксама гісторыю Польшчы”, - сказаў Станіслаў Карчэўскі(Stanisław Karczewski).
У Вільні сьпікер польскага Сэйму сустрэнецца са сваім летувіскім калегам Віктарасам Пранцкецісам. Размова будзе датычыць, як зьнешніх пагрозаў, так і сытуацыі палякаў у Летуве й летувісаў у Польшчы.
Станіслаў Карчэўскі прыме ўдзел у адкрыцьці выставы, прысьвечанай 550-годзьдзю польскага парлямэнтарызму. Польская дэлегацыя таксама наведае выставу ў Палацы вялікіх князёў літоўскіх пад назвай „Летува, мая Айчына ... Адам Міцкевіч і яго паэма Пан Тадэвуш”.
Гэтая экспазыцыя была адкрытая некалькі тыдняў таму ў прысутнасьці польскага віцэ-прэм’ера Пётра Гліньскага (Piotr Gliński). На выставе прэзэнтуецца, між іншым, рукапіс „Пана Тадэвуша”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт