Logo Polskiego Radia
Print

Юзэф Доўбар-Мусьніцкі - генэрал, які вярнуў Польшчы вялікі рэгіён (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.12.2018 07:59
  • Доўбар-Мусьніцкі.mp3
Юзэф Доўбар-Мусьніцкі неўзабаве пасьля Вялікапольскага паўстаньня 1919 году трапіў у канфлікт зь Юзэфам Пілсудзкім і быў маргіналізаваны.
На першым пляне: маршал Юзэф Пілсудскі (па цэнтры) і генэрал Юзэф Доўбар-Мусьніцкі (зьлева), горад Познань, кастрычнік 1919 годуНа першым пляне: маршал Юзэф Пілсудскі (па цэнтры) і генэрал Юзэф Доўбар-Мусьніцкі (зьлева), горад Познань, кастрычнік 1919 годуCentralne Archiwum Wojskowe

27 сьнежня споўнілася 100-я гадавіна пачатку Вялікапольскага паўстаньня. Гэта была адна з важнейшых падзей у працэсе станаўленьня маладой польскай дзяржавы пасьля Першай сусьветнай вайны. Камандаваў збройным чынам генэрал Юзэф Доўбар-Мусьніцкі. І сёньня пра постаць гэтага афіцэра.
Нагадаем, Вялікапольскае паўстаньне – гэта паўстаньне палякаў правінцыі Позэн супраць нямецкай дзяржавы, якое адбылося ў канцы 1918, пачатку 1919 гадоў. Палякі патрабавалі далучэньня земляў рэгіёну Вялікапольшчы да сваёй маладой дзяржавы.
Паўстаньне пачалося 27 сьнежня 1918 году ў Познані, падчас візыту пазьнейшага прэм’ера Польшчы Інагцыя Яна Падарэўскага, які па дарозе ў Варшаву прыехаў 26 сьнежня ў Познань і быў урачыста сустрэты польскай дыяспарай. У той самы дзень Падэрэўскі зьвярнуўся з прамовай да сваіх суайчыньнікаў. На наступны дзень, 27 сьнежня, свой вайсковы парад у цэнтры гораду зладзілі немцы, зрываючы польскія й кааліцыйныя сьцягі ды нападаючы на польскія ўстановы. Здарыліся сутыкненьні, у выніку якіх пачалося паўстаньне, што працягнулася да 16 лютага 1919 году й закончылася перамогай палякаў.
6 студзеня 1919 году камандуючым паўстаньнем стаў генэрал Юзэф Доўбар-Мусьніцкі. Дарэчы, што генэрал быў дасьведчаным афіцэрам расейскай імпэратарскай арміі, і гэта дапамагло палякам у перамозе над немцамі. Варта падкрэсьліць, што пэўныя сувязі Вялікапольскага паўстаньня ёсьць зь Беларусьсю, таму што генэрал Юзэф Доўбар-Мусьніцкі падчас Першай сусьветнай вайны стварыў у Бабруйску 1-ы Польскі корпус, які пазьней амаль у поўным складзе быў перакінуты ў Вялікапольшчу. Пра гэта ў сваёй кнізе «Забыты корпус» пісаў беларускі гісторык Ігар Мельнікаў.
Юзэф Доўбар-Мусьніцкі нарадзіўся ў сям’і землеўладальніка ў 1867 годзе. Пасьля атрыманьня адукацыі паступіў у Санкт-Пецярбургскі кадэцкі корпус, пазьней закончыў ваеннае вучылішча. Вельмі хутка зрабіў кар’еру ў царскай арміі, закончыўшы службу ў чыне генэрал-лейтэнанта. Змагаўся на франтах Першай сусьветнай вайны, узнагароджаны шматлікімі баявымі ўзнагародамі. Пасьля прыходу да ўлады бальшавікоў адмовіўся ад супрацоўніцтва зь імі.
У пэрыяд паміж сусьветнымі войнамі яго вайсковы талент ня быў выкарыстаны, таму што Юзэф Доўбар-Мусьніцкі неўзабаве пасьля паўстаньня трапіў у канфлікт зь Юзэфам Пілсудзкім і быў маргіналізаваны. У 1920 годзе ён пакінуў армію ды пасяліўся ў сваім маёнтку, дзе й памёр ад сардэчнай хваробы ў 1937 годзе. Пры сваім жыцьці ён не дачакаўся ніякай узнагароды за тое, што ў 1919 годзе вярнуў у склад Польшчы вялікі рэгіён. І толькі 19 сьнежня 2018 году прэзыдэнт Анджэй Дуда ўзнагародзіў генэрала Юзэфа Доўбар-Мусьніцкага Ордэнам Белага Арла – найвышэйшай узнагародай польскай дзяржавы.
Валеры Саўко

27 сьнежня споўнілася 100-я гадавіна пачатку Вялікапольскага паўстаньня. Гэта была адна з важнейшых падзей у працэсе станаўленьня маладой польскай дзяржавы пасьля Першай сусьветнай вайны. Камандаваў збройным чынам генэрал Юзэф Доўбар-Мусьніцкі. І сёньня пра постаць гэтага афіцэра.

Нагадаем, Вялікапольскае паўстаньне – гэта паўстаньне палякаў правінцыі Позэн супраць нямецкай дзяржавы, якое адбылося ў канцы 1918, пачатку 1919 гадоў. Палякі патрабавалі далучэньня земляў рэгіёну Вялікапольшчы да сваёй маладой дзяржавы.

Паўстаньне пачалося 27 сьнежня 1918 году ў Познані, падчас візыту пазьнейшага прэм’ера Польшчы Інагцыя Яна Падарэўскага, які па дарозе ў Варшаву прыехаў 26 сьнежня ў Познань і быў урачыста сустрэты польскай дыяспарай. У той самы дзень Падэрэўскі зьвярнуўся з прамовай да сваіх суайчыньнікаў. На наступны дзень, 27 сьнежня, свой вайсковы парад у цэнтры гораду зладзілі немцы, зрываючы польскія й кааліцыйныя сьцягі ды нападаючы на польскія ўстановы. Здарыліся сутыкненьні, у выніку якіх пачалося паўстаньне, што працягнулася да 16 лютага 1919 году й закончылася перамогай палякаў.

6 студзеня 1919 году камандуючым паўстаньнем стаў генэрал Юзэф Доўбар-Мусьніцкі. Дарэчы, генэрал быў дасьведчаным афіцэрам расейскай імпэратарскай арміі, і гэта дапамагло палякам у перамозе над немцамі.

Варта падкрэсьліць, што пэўныя сувязі Вялікапольскага паўстаньня ёсьць зь Беларусьсю, таму што генэрал Юзэф Доўбар-Мусьніцкі падчас Першай сусьветнай вайны стварыў у Бабруйску 1-ы Польскі корпус, які пазьней амаль у поўным складзе быў перакінуты ў Вялікапольшчу. Пра гэта ў сваёй кнізе «Забыты корпус» пісаў беларускі гісторык Ігар Мельнікаў.

Генэрал
Генэрал Юзэф Доўбар-Мусьніцкі (у першым шэрагу пасярэдзіне) і штаб 1-га Польскага корпусу, 1918 год

Юзэф Доўбар-Мусьніцкі нарадзіўся ў сям’і землеўладальніка ў 1867 годзе. Пасьля атрыманьня адукацыі паступіў у Санкт-Пецярбургскі кадэцкі корпус, пазьней закончыў ваеннае вучылішча. Вельмі хутка зрабіў кар’еру ў царскай арміі, закончыўшы службу ў чыне генэрал-лейтэнанта. Змагаўся на франтах Першай сусьветнай вайны, узнагароджаны шматлікімі баявымі ўзнагародамі. Пасьля прыходу да ўлады бальшавікоў адмовіўся ад супрацоўніцтва зь імі.

У пэрыяд паміж сусьветнымі войнамі яго вайсковы талент ня быў выкарыстаны, таму што Юзэф Доўбар-Мусьніцкі неўзабаве пасьля паўстаньня трапіў у канфлікт зь Юзэфам Пілсудзкім і быў маргіналізаваны. У 1920 годзе ён пакінуў армію ды пасяліўся ў сваім маёнтку, дзе й памёр ад сардэчнай хваробы ў 1937 годзе. Пры сваім жыцьці ён не дачакаўся ніякай узнагароды за тое, што ў 1919 годзе вярнуў у склад Польшчы вялікі рэгіён. І толькі 19 сьнежня 2018 году прэзыдэнт Анджэй Дуда ўзнагародзіў генэрала Юзэфа Доўбар-Мусьніцкага Ордэнам Белага Арла – найвышэйшай узнагародай польскай дзяржавы.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт