Logo Polskiego Radia
Print

Трамп не выключае ўвядзеньня ў ЗША надзвычайнага становішча

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2019 12:01
Прэзыдэнт плянуе прымусіць Кангрэс выдзеліць сродкі на будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай.
Дональд Трамп Дональд Трамп PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Трамп не выключае ўвядзеньня ў ЗША надзвычайнага становішча
Прэзыдэнт плянуе прымусіць Кангрэс выдзеліць сродкі на будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай.
З мэтай будаўніцтва сьцяну ўздоўж мяжы з Мэксыкай прэзыдэнт ЗША не выключае ўвядзеньня надзвычайнага становішча ў краіне. Гэта, паводле Дональда Трампа, павінна дапамагчы ажыцьцявіць адпаведную працэдуру без неабходнай згоды Кангрэсу.
Пра гэта амэрыканскі лідар паведаміў пасьля паўтарагадзіннай сустрэчы з дэмакратамі, якія не згадзіліся на выдзяленьне грошай зь дзяржаўнага бюджэту на рэалізацыю згаданага праекту.
Хоць Дональд Трамп назваў сустрэчу „вельмі прадуктыўнай”, то з мэтай рэалізацыі праекту будаўніцтва сьцяны ён ня выключыў магчымасьці ўвядзеньня надзвычайнага становішча.
„Гэта яшчэ адзін спосаб, каб знайсьці фінансаваньне”, - сказаў ён. Сёньня заплянаваная чарговая сустрэча прадстаўнікоў Белага дому й Кангрэсу.
У сувязі з крызысам у ЗША ўжо трэці тыдзень не працуе фэдэральная адміністрацыя, а ейныя супрацоўнікі (каля 800 тысяч чалавек) не атрымліваюць зарплаты.
Дональд Трамп абвясьціў, што гэткая сытуацыя будзе працягвацца да таго часу, пакуль знойдуцца сродкі на будаўніцтва сьцяны, якая павінна спыніць прыток нелегальных імігрантаў з Лацінскай Амэрыкі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт