Logo Polskiego Radia
Print

Цэнтральны чыгуначны вакзал у Варшаве атрымаў імя Манюшкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2019 16:07
Станіслаў Манюшка – польска-беларускі кампазытар, дырыжор, пэдагог.
Цэнтральны чыгуначны вакзал у Варшаве атрымаў імя Манюшкі.Цэнтральны чыгуначны вакзал у Варшаве атрымаў імя Манюшкі.PAP/Tomasz Gzell

Цэнтральны чыгуначны вакзал у Варшаве атрымаў імя Манюшкі
Станіслаў Манюшка – польска-беларускі кампазытар, дырыгент, пэдагог.
Цэнтральны чыгуначны вакзал у Варшаве атрымаў імя Станіслава Манюшкі. Гэта адна з падзеяў прымеркаваных да інаўгурацыі Году Манюшкі ў Польшчы. Гэта таксама вынік намаганьняў Таварыства аматараў музыкі Манюшкі, заснаванага Марыяй Фолтын (Maria Fołtyn) – пра- пра- праўнучкі славутага польска-беларускага кампазытара.
Мерапрыемства папярэднічаў брыфінг віцэ-прэм'ера міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Пятра Гліньскага (Piotr Gliński) і міністра інфраструктуры Анджэя Адамчыка (Andrzej Adamczyk). Затым, у галоўнай зале вакзала адбылася артыстычная частка.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел, у прыватнасьці, прадстаўнікі ўраду, Таварыства аматараў музыкі Манюшкі, Вялікага тэатру-Нацыянальнай опэры, а таксама дзяржаўнай чыгункі PKP SA і PKP Intercity.
Цэнтральны чыгуначны вакзал – гэта адзін з сымбаляў Варшавы й ікона мадэрнізму. Аўтарамі архітэктурнага праекту зьяўляюцца Арсеній Рамановіч (Arseniusz Romanowicz) і Пётр Шымковяк (Piotr Szymaniak). Аб’ект быў зададзены ў эксплёатацыю ў 1975 годзе.
Цяпер Варшава зьяўляецца адзінай сталіцай у сьвеце, якой два найбуйнейшыя парты, то бок Цэнтральный чыгуначны вакзал і аэрапорт „Акэнце” названыя ў гонар вядомых кампазытараў, то бок Станіслава Манюшкі й Фрыдэрыка Шапэна.
аз

Цэнтральны чыгуначны вакзал у Варшаве атрымаў імя Станіслава Манюшкі. Гэта адна з падзеяў прымеркаваных да інаўгурацыі Году Манюшкі ў Польшчы. Гэта таксама вынік намаганьняў Таварыства аматараў музыкі Манюшкі, заснаванага Марыяй Фолтын (Maria Fołtyn) – прапрапраўнучкі славутага польска-беларускага кампазытара.

Мерапрыемства папярэднічаў брыфінг віцэ-прэм'ера міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Пятра Гліньскага (Piotr Gliński) і міністра інфраструктуры Анджэя Адамчыка (Andrzej Adamczyk). Затым у галоўнай зале вакзала адбылася артыстычная частка.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел, у прыватнасьці, прадстаўнікі ўраду, Таварыства аматараў музыкі Манюшкі, Вялікага тэатру-Нацыянальнай опэры, а таксама дзяржаўнай чыгункі PKP SA і PKP Intercity.

Цэнтральны чыгуначны вакзал – гэта адзін з сымбаляў Варшавы й ікона мадэрнізму. Аўтарамі архітэктурнага праекту зьяўляюцца Арсеній Рамановіч (Arseniusz Romanowicz) і Пётр Шымковяк (Piotr Szymaniak). Аб’ект быў здадзены ў эксплёатацыю ў 1975 годзе.

Цяпер Варшава зьяўляецца адзінай сталіцай у сьвеце, два найбуйнейшыя парты якой, то бок Цэнтральный чыгуначны вакзал і аэрапорт „Акэнце”, названыя ў гонар вядомых кампазытараў - Станіслава Манюшкі й Фрыдэрыка Шапэна.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт