Logo Polskiego Radia
Print

На аўкцыёне ланч з Робэртам Левандоўскім ужо каштуе 15 тыс. USD (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.01.2019 16:35
Традыцыйна да дабрачыннага аўкцыёну далучыліся прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай.
Робэрт Левандоўскі (справа).Робэрт Левандоўскі (справа). PAP/EPA/NOUSHAD THEKKAYIL

У бліжэйшую нядзелю пройдзе 27 фінал Вялікага аркестру сьвяточнай дапамогі. У рамках акцыі штогод валянтэры зьбіраюць грошы для пакупкі шпітальнага абсталяваньня для аддзяленьняў пэдыятрыі і герыятрыі.
Акрамя вулічнага збору грошай, штогод вядомыя людзі краіны перадаюць на аўкцыён свае рэчы. Вялікім зацікаўленьнем карыстаюцца аўкцыёны, на якіх можна выйграць сустрэчу з вядомай асобай.
Сусьветнавядомы польскі футбаліст Робэрт Левандоўскі на аўкцыён выставіў сустрэчу і ланч для двух чалавек. На сёньняшні дзень вартасьць сустрэчы складае 56 тысяч злотых (14700 даляраў).
Удзел у аўкцыёне Вялікага аркестру сьвяточнай дапамогі традыцыйна прымае прэзыдэнцкая пара. Анджэй Дуда ў гэтым годзе выставіў сваю гуральскую куртку са здымкам і сваім подпісам (у цяперашні момант вартая крыху больш за 1 тысячу злотых, прыкладна 263 даляры).
Першая лэдзі краіны на дабрачынныя мэты падарыла крэмавую сукенку ў кветкі з зялёным жакетам і паскам ад вядомай польскай праектанткі Элі Пёрун. Да камплекту далучаны нетыповы здымак Агаты Корнхаўзэр-Дуды, на якім яна апранутая ў згаданую сукенку, а ў руках трымае пантофлі. На здымку зроблены подпіс першай лэдзі: «Для пантофляў тыпова тое, што часамі мы іх здымаем, часамі з палёгкай скідваем з ног, а часамі яны звальваюцца самыя». Вартасьць падарунку ад першай лэдзі сёньня складае 1000 злотых (263 даляры).

У бліжэйшую нядзелю пройдзе 27 фінал Вялікага аркестру сьвяточнай дапамогі. У рамках дабрачыннай акцыі штогод валянтэры зьбіраюць грошы для пакупкі шпітальнага абсталяваньня для аддзяленьняў пэдыятрыі і герыятрыі.

Акрамя вулічнага збору грошай, штогод вядомыя людзі краіны перадаюць на аўкцыён свае рэчы. Вялікім зацікаўленьнем карыстаюцца лоты, на якіх можна выйграць сустрэчу зь вядомай асобай.

Так, сусьветнавядомы польскі футбаліст Робэрт Левандоўскі на аўкцыён выставіў сустрэчу і ланч для двух чалавек. На сёньняшні дзень вартасьць сустрэчы складае 56 тысяч злотых (14700 даляраў).

/

Удзел у аўкцыёне Вялікага аркестру сьвяточнай дапамогі традыцыйна прымае прэзыдэнцкая пара. Анджэй Дуда ў гэтым годзе выставіў сваю куртку ў народным стылі са здымкам і сваім подпісам (цяпер лот каштуе больш за 1 тысячу злотых, прыкладна 263 даляры).

/

Першая лэдзі краіны на дабрачынныя мэты падарыла крэмавую сукенку ў кветкі з зялёным жакетам і рэменем ад вядомай польскай мадэльершы Элі Пёрун. Да камплекту далучаны нетыповы здымак Агаты Корнхаўзэр-Дуды, на якім яна апранутая ў згаданую сукенку, а ў руках трымае пантофлі. На здымку зроблены подпіс першай лэдзі: «Для пантофляў тыпова тое, што часамі мы іх здымаем, часамі з палёгкай скідваем з ног, а часамі яны звальваюцца самыя». Вартасьць падарунку ад першай лэдзі сёньня складае 1000 злотых (263 даляры).

Усе сумы, хутчэй за ўсё, канчаткова будуць значна вышэйшыя. У мінулым годзе за здымак Агаты Корнхаўзэр-Дуды заплацілі 200 тысяч злотых (52,5 тыс.дал.).

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт